Перайсці да зместу

Іраіда Восіпаўна Царук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іраіда Восіпаўна Царук
Дата нараджэння 29 студзеня 1928(1928-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 2019(2019-06-19) (91 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная, гісторык
Навуковая сфера гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Іраіда Восіпаўна Царук (у дзявоцтве Прытыцкая; 29 студзеня 1928(1928-01-29), Гаркавічы, гміна Адэльск[d], Сакольскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка19 чэрвеня 2019(2019-06-19)) — беларуская гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1977). Сястра дзяржаўнага дзеяча БССР Сяргея Прытыцкага.

Нарадзілася 28 студзеня 1928 года ў вёсцы Гаркавічы (Сакольскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і з 6 дзяцей (адзін з братоў — палітык Сяргей Прытыцкі). У кастрычніку 1939 года выехала ў Беласток да брата Сяргея, які ў той час быў намеснікам старшыні Беластоцкага абласнога выканаўчага камітэта, дзе вучылася да ліпеня 1941 года. З нападам Германіі на СССР эвакуявался ў Саратаўскую вобласць РСФСР, дзе змешчаная ў дзіцячы дом. Па заканчэнні вайны пераехала да Сяргея Прытыцкага ў Маскву, дзе скончыла рамеснае вучылішча па спецыяльнасці токара-фрэзероўшчыка[1]. У 1948 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча і ў ліку 5 % навучэнцаў (за выдатную вучобу) была накіравана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1953 годзе. Ва ўніверсітэце пазнаёмілася з будучым мужам, Аляксандрам Царуком[2], таксама студэнтам гістарычнага факультэта. Вучылася ў аспірантуры па кафедры гісторыі КПСС БДУ, паспяхова завяршыла навучанне ў 1957 годзе.

З 1957 года па 1963 год працавала ў Мінскім гарадскім камітэце і абласным камітэце Камуністычнай партыі. У кастрычніку 1963 года пераведзена на працу ў БДУ, на кафедру гісторыі КПСС. У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[3]. У 1976 годзе абараніла доктарскую дысертацыю[4], у 1978 годзе ёй прысвоена вучонае званне прафесара. Кандыдацкая і доктарская дысертацыі прысвечаны даследаванням гісторыі і культуры Заходняй Беларусі.

У 1973 годзе выбрана на пасаду дэкана гістарычнага факультэта, якую займала да верасня 1986 года. У 1983 годзе узначаліла кафедру гісторыі БССР, была выбрана прафесарам гэтай жа кафедры, дзе працавала да снежня 1991 года, да выхаду на пенсію[5]. Памерла 19 чэрвеня 2019 года.

Была ў шлюбе з Аляксандрам Царуком (1923—2009)[6], сынам тэрарыста і дзеяча КПЗБ Уладзіміра Царука. Дачка — гісторык Наталля Аляксандраўна Царук (нар. 1956)[6][7].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследавала пытанні палітычнай гісторыі XX ст., нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, разгортвання нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд[8].

Напісала ўспаміны пра С. В. Прытыцкага.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Социалистическая дисциплина труда и пути ее укрепления: (материал в помощь лектору) / И. О. Царюк. — Минск : Правление общества «Знание» БССР, 1967. — 28 с.
  • КПБ — организатор культурного строительства в Западных областях Белоруссии: 1939—1955 гг. / И. О. Царюк. — Мн. : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1969. — 198, [1] с.
  • В братском союзе: социалистические преобразования экономики в западных областях БССР, сентябрь 1939 ― июнь 1941 гг. / И. О. Царюк. — Минск : Издательство БГУ, 1976. — 103, [1] с.
  • В семье единой: К 40-летию воссоединения Запад. Белоруссии с БССР. Материал в помощь лектору / И. О. Царюк. — Мн., 1979. — 21 с.
  • От родного порога / Ираида Царюк. — Минск : Белорусский государственный университет, 2011. — 167, [1] с.
  • Крутые дороги: Сергею Притыцкому посвящается / Ираида Царюк. — Минск : Рифтур, 2012. — 255 с.

Зноскі

  1. Іраіда Царук гадуе праўнукаў і піша ўспаміны. Новы Час (10 сакавіка 2013). Праверана 18-3-2021.
  2. Царук Аляксандр Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі "Беларусь у асобах і падзеях
  3. Деятельность Компартии Белоруссии по осуществлению культурной революции в западных областях республики (1939―1953 г.г.): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук / И. О. Царюк. — Минск, 1965. — 22 с.
  4. Деятельность КПБ по осуществлению социалистических преобразований и организации социалистического строительства в западных областях Белоруссии (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.): автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук: специальность 07.00.01 История КПСС / Царюк Ираида Осиповна. — Минск, 1975. — 49 с.
  5. ЦАРУК ІРАІДА ОСІПАЎНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2022. Праверана 17 сакавіка 2021.
  6. а б Усачев, Олег. Внучка Героя Советского Союза Владимира Царюка вспоминает своего дедушку (руск.). www.sb.by (19 лістапада 2025). Праверана 12 студзеня 2026.
  7. Электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. unicat.nlb.by. Праверана 12 студзеня 2026.
  8. Памяці вучонага. Іраіда Осіпаўна Царук // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. — 2019. — № 3. — С. 155—156. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 466. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 96. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта : 1921—2001. — Мн., 2001.