Гвіда Адлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гвіда Адлер
ням.: Guido Adler
Дата нараджэння 1 лістапада 1855(1855-11-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1941(1941-02-15)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Melanie Karoline Adler[d]
Род дзейнасці музыказнавец, кампазітар, педагог, прафесар, пісьменнік, выкладчык універсітэта, настаўнік, рэдактар
Навуковая сфера музыказнаўства
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Egon Wellesz[d], Johanna Müller-Hermann[d], Rudolf von Ficker[d] і Josip Mantuani[d]
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гвіда Адлер (ням.: Guido Adler, 1 лістапада 1855, Іванчыцэ, Славакія15 лютага 1941, Вена) — аўстрыйскі музыказнавец, адзін з заснавальнікаў сучаснага музыказнаўства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гвіда Адлер нарадзіўся 1 лістапада 1855 года ў Маравіі ў мястэчку Айбеншуц (цяпер Іванчыцэ) у яўрэйскай сям'і. Гвіда быў адным з шасці дзяцей у сям'і ўрача. Яго бацька заўчасна памёр у 1857 годзе[6]. Маці, разам з дзецьмі, была вымушаная пакінуць родныя мясціны.

Сям'я змагла існаваць толькі дзякуючы дапамозе адной з дабрачынных арганізацый, якая таксама спрыяла паступлення Гвіда ў Венскі ўніверсітэт, які той з поспехам скончыў.

Пазней Гвіда Адлер працаваў прафесарам тэорыі і гісторыі музыкі ў Венскім універсітэце.

У 1898 годзе Гвіда Адлер заснаваў Інстытут музыказнаўства пры Венскім універсітэце, які сам і ўзначальваў аж да 1927 года.

У 1930-я гады падвергнуўся антысеміцкім нападкам, быў выключаны з ням.: Gesellschaft der Musikfreunde, пазбаўлены ганаровага членства ў ням.: Staatstheater-und Bühnenakademie.

Гвіда Адлер памёр 15 лютага 1941 года ў сталіцы Аўстрыі горадзе Вене. Яго дачка, Мелані Караліна Адлер (Melanie Karoline Adler), была ў 1942 годзе дэпартавана ў Мінск і забітая 26 мая ў канцэнтрацыйным лагеры Малы Трасцянец.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у выданні "Квартальніка музычнай навукі" (з 1884) і серыі "Помнікі музычнага мастацтва ў Аўстрыі" (1894-1938).

Адзін з заснавальнікаў Акадэмічнага вагнераўскага таварыства (1870-я гг.) і ініцыятараў стварэння Міжнароднага таварыства музыказнаўства, з 1927 года яго ганаровы старшыня.

Асноўныя працы па метадалогіі гісторыі музыкі, тэорыі музычных стыляў, эстэтыцы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Eine Studie zur Geschichte der Harmonie» (1881);
  • «Die Wiederholung und Nachahmung in der Mehrstimmigkeit» (1886);
  • «Ein Satz eines unbekannten Beethovemschen Klavierkoncerts» (1888).

Зноскі

  1. а б Guido Adler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Guido Adler // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Digitalizované pobytové přihlášky pražského policejního ředitelství (konskripce) 1850-1914 Праверана 6 студзеня 2021.
  5. Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  6. Гвидо Адлер: Еврейская энциклопедия

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]