Генадзь Васілевіч Багдановіч
Генадзь Васілевіч Багдановіч | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1885 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 студзеня 1938 (52 гады) |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Генадзь Васілевіч Багдановіч (31 жніўня 1885, в. Мікольскае Дрысенскага павета Віцебскай губерні — 15 студзеня 1938 (?)) — беларускі грамадскі дзеяч. Брат Вячаслава Багдановіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1907), Віленскі настаўніцкі інстытут. У 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Белнацкама ў Петраградзе. З 1919 настаўнічаў у Дрысе, пазней — у Віленскай беларускай гімназіі. Выдаваў газету «Незалежная думка». У 1924 эмігрыраваў у СССР, працаваў выкладчыкам віцебскіх педагагічнага тэхнікума і ветэрынарнага інстытута.
15 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе СВБ. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы ў г. Слабадскі Кіраўскай вобласці. Падлягаў пільнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як «нераззброены нацдэм». Паўторна арыштаваны 25 ліпеня 1937. Загінуў у зняволенні. Абставіны смерці невядомыя. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 204. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Асобы
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Віленскага настаўніцкага інстытута
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»