Перайсці да зместу

Генацыд джунгараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генацыд джунгараў
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пачатку 1755
Дата заканчэння 1758
Колькасць загінулых
  • 540 000 ± 100 000 чал.
Мэта джунгары[d]

Генацыд джунгараў (кіт. трад. 準噶爾滅族, літаральна: вынішчэнне джунгарскага племені) — масавае знішчэнне айрацкага насельніцтва[1]. Імператар Цяньлун загадаў здзейсніць генацыд з прычыны паўстання джунгараў пад кіраўніцтвам Амурсаны  (руск.). Генацыд учынены маньчжурскімі военачальнікамі цынскай арміі і падтрыманы ўйгурамі, якія паўсталі супраць джунгарскага ўладарства.

Джунгарскае ханства было канфедэрацыяй некалькіх айрат-мангольскіх  (руск.) плямён, якія вызнавалі тыбецкі будызм. Дзяржава заснавана ў першай палове XVII стагоддзя і была апошняй вялікай качавой імперыяй  (руск.) у Азіі. Пасля генацыду карэннага насельніцтва Джунгарыі цынскі ўрад пачаў перасяляць туды кітайцаў-хань, хуэй, уйгураў і васьмісцяжныя войскі.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]
Лідар джунгараў Амурсана  (руск.)

Больш за паўстагоддзя джунгары  (руск.) і маньчжуры перыядычна ваявалі  (руск.) за гегемонію ў Халсе  (руск.) і кантроль над Тыбетам.

Джунгары насялялі тэрыторыі ад заходняга канца Вялікай Кітайскай сцяны да сучаснага ўсходняга Казахстана і ад сучаснага паўночнага Кыргызстана да Паўднёвай Сібіры (большай часткай размешчаныя ў сучасным Сіньцзяне). Створаная імі качавая імперыя  (руск.) была апошняй рэальнай знешняй пагрозай Кітаю з пачатку XVII стагоддзя да сярэдзіны XVIII стагоддзя[2]. Яны здолелі ўвесці агульнаімперскую сістэму законаў і правіл, каб пашырыць ужыванне айрацкай мовы ў рэгіёне[3].

У выніку некалькіх войн, якія пачаліся яшчэ ў 1680-я гады, джунгары ўрэшце былі заваяваны маньчжурскай Імперыяй Цын у канцы 1750-х гадоў. Пасля заваявання Джунгарыі, цынскі ўрад планаваў падзяліць яе на чатыры ўлусы, у кожным меў быць свой кіраўнік. Амурсана  (руск.), які раней выступаў на баку маньчжураў і адчуваў сябе падманутым імперыяй Цын, скасаваў дамоўленасці і паўстаў, ён хацеў быць лідарам аб’яднанай джунгарскай нацыі  (руск.). Разгневаны імператар Цяньлун выдаў загад пра знішчэнне ўсяго джунгарскага насельніцтва. Маньчжурскія сцяжныя войскі  (руск.) маглі ўзяць джунгарскіх жанчын і дзяцей як рабоў, астатніх джунгараў наказана было забіць[4].

Наён  (руск.) Халхі Чынгунжаў  (руск.) таемна дамовіўся з Амурсанам паўстаць супраць Цын у 1755 годзе. Затым Чынгунжаў пачаў антыманьчжурскае паўстанне ў Знешняй Манголіі ў 1756 годзе, але яно было задушана ў 1757 годзе. Пасля падаўлення паўстання Чынгунжаў са сваякамі быў прывезены ў Пекін і пакараны смерцю. Імператар Цяньлун загадаў васьмі маньчжурскім сцягам заваяваць джунгараў[5].

Палітыка вынішчэння

[правіць | правіць зыходнік]
Імператар Цяньлун

Імператар Цяньлун даў наступныя ўказанні ў перакладзе Пітэра К. Пердзью  (англ.)[6]:

" «Не праяўляць міласэрнасці да ўсіх гэтых мяцежнікаў. Толькі жыцці старых і хворых могуць быць захаваныя. Нашы папярэднія вайсковыя кампаніі былі занадта мяккімі. Калі мы будзем дзейнічаць як раней і выведзем свае войскі, узнікнуць новыя праблемы.

Калі мяцежнік схоплены і яго паслядоўнікі хочуць здацца ў палон, то ён павінен асабіста прыйсці ў гарнізон, упасці ў ногі камандзіру і прасіць пра капітуляцыю. Калі ж ён пасылае кагосьці замест сябе каб папрасіць капітуляцыі, гэта безумоўна выкрут. Скажыце Чынгунжаву, каб ён расправіўся з гэтымі падступнымі джунгарамі. Не верце ніводнаму іх слову».

"

Колькасць ахвяр дасягала каля 420 000—480 000 чалавек, што склала 70-80 % колькасці джунгараў, памерлых ад хвароб і ваенных дзеянняў[7][8], што Майкл Кларк  (англ.) апісвае як «поўнае знішчэнне не толькі джунгарскай дзяржавы, а джунгараў як народа»[9][10][11]. Па словах цынскага навукоўца Вэй Юаня (1794—1857), джунгарскае насельніцтва да заваявання складала каля 600 000 чалавек у 200 000 гаспадарках. Вэй Юань пісаў, што каля 40 % джунгараў загінулі ад воспы, 20 % уцяклі ў Расію ці да казахскіх плямёнаў, а 30 % забіты маньчжурскімі сцяжнымі войскамі. На некалькі тысяч лі  (руск.) не засталося юрт, акрамя тых, што здаліся. Паводле рускіх крыніц, усе мужчыны, жанчыны і дзеці джунгараў былі забіты маньчжурскімі войскамі[6]. Прайшлі гады пакуль колькасць насельніцтва Джунгарыі аднавілася[12].

Імператар Цяньлун адхіліў ранейшыя ідэі, што толькі ханьцы могуць быць падданымі Кітая і толькі землі ханьцаў могуць лічыцца часткай Кітая, замест гэтага ён прапанаваў лічыць Кітай шматнацыянальнай дзяржавай. Гэтая ідэя сведчыць не пра разуменне Кітая Цынскай дынастыяй, а пра разуменне яго ранейшымі дынастыямі Хань, Тан, Сун і Мін[13][14]. Міграцыя ханьцаў у Сіньцзян дазволена імператарам Цяньлунам, які таксама даў кітайскія назвы гарадам замест мангольскіх. Канфуцыянскія назвы былі дадзены імператарам гарадам і паселішчам Сіньцзяна, напрыклад «Дзіхуа» для Урумчы у 1760 годз.

Імператар Цяньлун апісваў сваё заваяванне Сіньцзяна ў афіцыйных тэкстах як рэстаўрацыю і аднаўленне дасягненняў Хань і Тан у рэгіёне[15]. Урад імперыі Цын апраўдваў сваё заваяванне, сцвярджаючы, што межы эпохі Хань і Тан аднаўляюцца[16], і атаясняў веліч і ўладу Хань і Тан з Цын[17].

Зноскі

  1. Ondřej Klimeš. Struggle by the Pen: The Uyghur Discourse of Nation and National Interest, c.1900-1949. — BRILL. — P. 27–. — ISBN 978-90-04-28809-6.
  2. Perdue 2005. Chapters 3-7 describe the rise and fall of the Dzungar Khanate and its relations with other Mongol tribes, the Qing dynasty, and the Russian empire.
  3. Haines, Spencer (2017). "The 'Military Revolution' Arrives on the Central Eurasian Steppe: The Unique Case of the Zunghar (1676 - 1745)". Mongolica: An International Journal of Mongolian Studies. 51: 170–185.
  4. Millward 2007 Архівавана 23 сакавіка 2023., p. 95.
  5. L. J. Newby. The Empire And the Khanate: A Political History of Qing Relations With Khoqand C1760-1860. — BRILL, 2005. — P. 15–. — ISBN 90-04-14550-8.
  6. а б Peter C Perdue. China Marches West: The Qing Conquest of Central Eurasia. — Harvard University Press. — P. 283–. — ISBN 978-0-674-04202-5.
  7. Chu. The Moslem Rebellion in Northwest China 1862–1878. — Mouton & co., 1966. — P. 1.
  8. Powers & Templeman 2012 Архівавана 23 сакавіка 2023., p. 537.
  9. Michael Edmund Clarke, In the Eye of Power (doctoral thesis), Brisbane 2004, p37(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2008. Праверана 19 лютага 2013.
  10. Perdue 2009 Архівавана 23 сакавіка 2023., p. 285.
  11. Clarke 2004.
  12. Tyler 2004, p. 55.
  13. Zhao 2006, p. 4.
  14. Zhao 2006, pp. 11-12.
  15. Liu & Faure 1996, p. 68.
  16. Newby 2005, p. 254.
  17. Newby 2005, p. 13.