Перайсці да зместу

Герб Мінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Мінска
Дэталі
Зацверджаны 27 сакавіка 2001
Заснаванне 27 сакавіка 2001

Герб Мінска — змяшчае выяву ўшэсця Багародзіцы, яе постаць у чырвона-фіялетавым адзенні на срэбным воблаку ўзносяць на неба два анёлы і над імі два херувімы. Герб нададзены гораду ў 1591 годзе. Паводле падання, абраз Ушэсця Багародзіцы прыплыў у горад уверх па цячэнню Свіслачы з Кіева, разбуранага татарамі.

Герб і сцяг Мінска зацверджаныя рашэннем Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 года № 160 «Аб зацвярджэнні палажэння аб гербе горада Мінска і палажэння аб сцягу горада Мінска».

У працы па рэканструкцыі гістарычнага герба прымалі ўдзел М. М. Елінская, Р. С. Жаўняркевіч, С. Я. Рассадзін[1].

Зноскі