Герб Бабра
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Герб Бабра | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі |
Герб Бабра́ — даўнейшы геральдычны сімвал Бабра (цяпер пасёлак у Мінскай вобласці). Нададзены мястэчку ў 30-я гады XVIII ст.[1]
Апісанне[2]: У блакітным полі дзве збройныя постаці святых Глеба і Барыса ў каронах.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Бобр атрымаў магдэбургскае права ў 30-я гады XVIII ст. Адзіным вядомым на сёння доказам гэтага з’яўляецца пячаць магістрата. Надпіс на пячаці сведчыць, што яна была зроблена ў 1735 годзе. Рэпрадукцыя адбітка пячаці не зусім якасная, таму дэталі выявы, за выключэннем дзвюх фігур з німбамі і ў панцырах на фоне княжацкай мантыі, разгледзець вельмі цяжка. У прывілеі ад 1 снежня 1762 года, які зафіксаваны ў Метрыцы ВКЛ, падкрэслена, што месту надаецца за герб выява «Святых рускіх Барыса і Глеба»[3].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цітоў А. Гарадская геральдыка Беларусі. — Мн.: Полымя, 1989. — 207 с.