Герб Мінскага раёна
Выгляд
Герб Мінскага раёна | |
---|---|
Дэталі | |
Шчыт |
іспанскі |
Герб Мінскага раёна — геральдычны знак Мінскага раёна. Герб заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2006 года № 691 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22 лістапада 2006 года № Б-101.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Перасечаны іспанскі шчыт, у верхнім блакітным полі якога на зялёным крапасным вале — аднавежавая залатая гарадская брама, у ніжнім чырвоным — залаты сноп.
Герб і палажэнне аб ім ухвалены рашэннямі Мінскага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2004 года № 132 і Мінскага раённага выканаўчага камітэта ад 18 студзеня 2005 года № 21. Аўтар герба М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор[1].