Герб Маладзечна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сучасны герб
Герб у 1988—1999

Герб Маладзечна — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Маладзечна.

Герб Маладзечна 1988—1999[правіць | правіць зыходнік]

Маладзечна не мела ўласнага герба да 1988 года. Напярэдадні 600-годдзя Маладзечна быў аб’яўлены конкурс на стварэнне герба горада. Першае месца заняў член Саюза мастакоў БССР Ю. П. Герасіменка.

Савецкі герб Маладзечна быў зацверджаны 17 сакавіка 1988 года рашэннем № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Аўтар — Ю. П. Герасіменка[1]. "Герб уяўляе сабой залаты трохлістнік папараці на сінім фоне, які расце з зялёнага аснавання. На ім указана дата першага ўспаміну пра горад — 1388. Асноўны элемент герба — залаты трохлістнік папараці — сімвалізуе сталае імкненне людзей да шчасця, апетае беларускім народным паэтам, класікам сусветнай літаратуры Янкам Купалам, які нарадзіўся на Маладзечаншчыне. Месца злучэння лісцінак папараці азначае скрыжаванне галоўных дарог, якія праходзяць праз горад, якія дазволілі яму развівацца як буйному транспартнаму і індустрыяльнаму цэнтру. Зялёнае аснаванне сімвалізуе замчышча, вакол якога фармавалася паселішча, якое дало пачатак гораду. Сіні фон герба ўвасабляе сінь беларускіх азёр і рэк, красаванне лёну, веліч і прыгажосць беларускай прыроды. У абрамленні герба выкарыстаны малюнак белага беларускага ручніка з арнаментам залатога колеру, сімвалізуючага гасціннасць. У верхняй частцы апраўлення змешчаны надпіс золатам на беларускай мове «Маладзечна».

Сучасны герб[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2000 года № 39.

У блакітным полі іспанскага шчыта на срэбным воблаку Багародзіца ў залатой кароне, у блакітнай і залатой вопратцы і залатой мантыі з чырвоным падбоем. Багародзіца трымае белае покрыва ў руках.

Зноскі

  1. [1]. З гісторыі герба Маладзечна // Рэгіянальная газета

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сержан В., Миронов Н., Гербы белорусских городов на значках, Минск, 1991.
  • Рассадин С. Я., Михальчанко А. М., Гербы и флаги городов и районов Беларуси, Минск, 2005.