Герб Крупак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Крупак
Дэталі
Шчыт
іспанскі

Герб Крупак — геральдычны знак горада Крупак (Мінская вобласць, Беларусь).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Блакітнае поле іспанскага шчыта перасякае сярэбраны хвалісты пояс, які сімвалізуе раку і падзяляе шчыт на дзве часткі. У верхняй частцы сярэбранае кола вадзянога млына, у ніжняй -- сярэбраная сцябло травы Крупкі дуброўнай з залатымі кветкамі. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня 1999 года пад № 35.

Рака[правіць | правіць зыходнік]

Выказвалася думка пра паходжанне назвы горада ад рэчкі Крупкі (Крупенiцы, Курнееўкі), якая цяпер працякае праз горад і ўпадае ў Бобр, быццам гідронім Крупка ў старабеларускай мове меў значэнне 'кароткі, незамярзалы рачны прыток', а Крупка была менавіта такой да маштабнай меліярацыі. Аўтары засноўваюць сцвярджэнне на аналогіі, на іх думку, назвы многіх паселішчаў у рэгіёне паходзіць ад гідронімаў, прыкладамі яны даюць вёскі Начу на рацэ Начы, Еленку на Еленцы, Мажаны на Можы, Свiрыдаўку на Свiрыдаўцы, Плісу на Плісе, пасёлак Бобр на Бабры.[1] Аднак, Гістарычны слоўнік беларускай мовы ведае слова крупка ў адзіным значэнні 'дробназярністая соль'[2]. Паходжанне ж тапонімаў трэба разглядаць паасобку і ў гістарычным кантэксце, бо зваротная з'ява -- названне ракі ад паселішча на ёй, была настолькі ж распаўсюджаная.

Вадзяны млын[правіць | правіць зыходнік]

На думку аўтараў вадзяны млын быў візітнай карткай мястэчка Крупкі на працягу XVII—XIX стагоддзяў. Упершыню ён згадваецца ў тарыфе падымнага падатку Аршанскага павета за 1667 год, згадваецца і пазней -- у 1765, 1812, 1859 гадах. Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іных краёў славянскіх 1880 года выдання паведамляе: «У мястэчку Крупцы губерні Магілёўскай на Бабры ёсць млыны, на якіх вырабляецца найдалікатнейшая мука пшанічная і пад назвай Крупецкай альбо Крупчаткі развозіцца да найгалоўнейшых гарадоў»[3].

Трава-кветка[правіць | правіць зыходнік]

Травяністая расліна Крупка дуброўная расце па берагах Бабра і Крупеніцы і ў ваколіцах горада. Найменне расліны супадае з імем ракі і горада, што падалося складальнікам герба вартым змяшчэння як "галінкі" на гербе горада.[1]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://krupki.gov.by/be/regijon/geraldyka Архівавана 20 кастрычніка 2022.
  2. ГСБМ. -- Т. 16. -- С. 183.
  3. Bobr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 258.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]