Перайсці да зместу

Гетэратрофы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гетэратрофныя арганізмы, гетэратрофы (стар.-грэч.: ἕτερος — «розны» і τροφή — «ежа») — арганізмы, якія жывяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі і не здольныя да першаснага сінтэзу іх з неарганічных злучэнняў.

Да гетэратрофаў належаць усе жывёлы, чалавек, грыбы, большасць бактэрый, бесхларафільныя наземныя расліны, водарасці. Падзел раслін і мікраарганізмаў на гетэратрофаў і аўтатрофаў умоўны: напр., насякомаедным раслінам (расянка, плывунец і інш.) адначасова ўласцівы фотасінтэз і здольнасць выкарыстоўваць арганічныя рэчьюы. Гетэратрофы, якія жывяцца толькі раслінамі, — фітафагі (усе траваедныя жывёлы), толькі жывёламі — заафагі (большасць драпежных звяроў), рэшткамі жывых арганізмаў — сапрафагі. Паводле спосабу атрымання ежы гетэратрофаў падзяляюць на галазойных — жывёлы (жыўленне цвёрдай арганічнай ежай) і асматрофных — грыбы, бактэрыі (жыўлеше растворанымі рэчывамі). У харчовым ланцугу экасістэмы гетэратрофныя арганізмы адыгрываюць ролю кансументаў і рэдуцэнтаў. Разам з аўтатрофамі гетэратрофы забяспечваюць рух арганічных рэчываў у біягеацэнозах па трафічных ланцугах і адыгрываюць асноўную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе.