Клеткі і капоніі (з 2—4—6 клетак) сіне-зялёныя, авальвыя, з тонкай, часам патоўшчанай на полюсах абалонкай, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату сліззю. Памер клетак 15—30X10—28 мкм, калоцій — да 26X63 мкм.
Глаўкацысціс — прыклад цеснага эндасімбіёзу двух арганізмаў — бясколернай і сіне-зялёнай водарасцей: ролю хларапласту ў клетках выконваюць шматлікія, авальныя або стужка-, чэрвепадобныя сіне-зялёныя водарасці (да 20). У апошнім выпадку стужкі збліжавы канцамі на процілеглых баках клетак. Клетачнае ядро адно, цэнтральнае. Запасное рэчыва — дробныя зярняты крухмалу, якія густа размешчаны ў цытаплазме.
Размнажэнне бясполае — аўтаспорамі (2—4), якія ператвараюцца ў даччыныя клеткі ўнутры матчынай абалонкі.