Перайсці да зместу

Глеб Сяргеевіч Сямёнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глеб Сяргеевіч Сямёнаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 красавіка 1918(1918-04-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1982(1982-01-23)[1][2] (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у

Глеб Сяргеевіч Сямёнаў[3] (руск.: Глеб Сергеевич Семёнов, пры нараджэнні Глеб Барысавіч Дэген (руск.: Глеб Борисович Деген); 18 красавіка 1918 — 23 студзеня 1982) — рускі савецкі паэт, перакладчык, кіраўнік літаратурных аб’яднанняў маладых пісьменнікаў.

Нарадзіўся ў Петраградзе. Скончыў сярэднюю школу. Паступіў на хімічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1941 годзе. Працаваў у Ленінградзе ў лабараторыі мясцовай супрацьпаветранай абароны[4]. У 1943 годзе быў эвакуіраваны, да 1944 года жыў у вёсцы Шыбунічы ў Пермскай вобласці[4]. У 1944 годзе Глеб Сямёнаў вярнуся ў Ленінград. Стаў членам Саюз пісьменнікаў СССР, займаўся творчасцю, працаваў адказным сакратаром Камісіі па працы з маладымі літаратарамі пры Ленінградскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў. У 1947—1981 гадах кіраваў некалькімі літаратурнымі аб’яднаннямі: Палаца піянераў імя Жданава (1947—1950), Політэхнічнага інстытута, Горнага інстытута (з пачатку 1950-х па 1957 год), Палаца культуры імя Першай пяцігодкі (у канцы 1950-х — 1960-х гадах)[4]. Да 1981 года кіраваў аб’яднаннем пісьменнікаў Дома вучоных імя М. Горкага[4]. Падчас нядоўгага жыцця ў Маскве кіраваў і некалькімі маскоўскімі літаратурнымі аб’яднаннямі[4].

Друкавацца пачаў у 1935 годзе. Творчасці Глеба Сямёнава ўласцівы высокая культура верша. У цэнтры яго паэтычнага свету — жыццё сучасніка-гараджаніна ў складаным, часам нябачным драматызме быцця, роздум пра радзіму, апавяданне рускай прыроды, успамін пра блакаду Ленінграда, роздум пра паўсядзённае жыццё горада, пра лёс звычайнага чалавека з яго клопатамі і праблемамі.

Таксама Г. С. Сямёнаў займаўся перакладамі. Перакладаў на рускую мову рубаі Амара Хаяма, паэзію славянскіх народаў і народаў Крайняй Поўначы. Пераклаў каля 50 твораў Янкі Купалы[3].