Гнеўкава (Шумяцкі раён)
Вёска
Гнеўкава
|
Гнеўкава[1] (руск.: Гневко́во) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Азёрнага сельскага паселішча. За 10 км на паўночны ўсход ад Шумяч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адна з найстарэйшых вёсак Шумяцкага раёна. Упершыню згадана пад 1522 годам.
Праз вёску, па рацэ Добра, праходзіла мяжа Рэчы Паспалітай з Расіяй.
Паводле Трэцяй Устаўной граматай ад 25 сакавіка 1918 года, вёска Гнеўкава ў складзе абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Аднак, 16 студзеня 1919 года вёска разам з іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.