Граматычны лік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лікграматыцы) — граматычная катэгорыя, якая выказвае колькасную характарыстыку прадмета.

Падзел на адзіночны і множны лік, магчыма, з’яўляецца перажыткам той аддаленай эпохі, калі лічэнне рэдка ўжывалася на практыцы, і граматычных формаў, што азначалі «адзін» і «шмат», было дастаткова ў большасці практычных выпадкаў.

Шмат якія мовы не маюць граматычнага ліку (у тым ліку сучасная кітайская — першая ў свеце па колькасці носьбітаў). У шматлікіх мовах свету ёсць два лікі — адзіночны і множны. У некаторых мовах ёсць таксама парны лік, траісты лік, чацвярны лік ці паукальны лік (для пазначэння невялікай колькасці аб’ектаў).

Напрыклад, у старажытнарускай мове існаваў парны лік, рэшткі якога прасочваюцца для парных аб’ектаў, такіх як «вушы», «плечы» і да т.п. і пры выкарыстанні некаторых слоў з лічэбнікамі ад 2 да 4: дзве ракі, тры ракі, чатыры ракі, але пяць рэк… і да т. п.

Да моў, якія маюць парны лік, належаць арабская, славенская, ісландская і іншыя, а таксама шматлікія старажытныя мовы: стараславянская, старажытнагрэчаская, гоцкая, санскрыт і іншыя.

Мовы, што не маюць граматычнай катэгорыі ліку, тым не менш валодаюць усімі магчымасцямі для перадачы сэнсу колькасці. Звычайна гэта робіцца даданнем слоў, аналагічных беларускім «адзін», «два», «некалькі», «кожны», «шмат» і гэтак далей. У беларускай мове колькасны сэнс можа перадавацца абодвума метадамі або іх спалучэннем. У некаторых мовах, напрыклад, венгерскай, множны лік не спалучаецца з іншымі спосабамі выказвання колькасці: virág «кветка»; virágok «кветкі»; hat virág «шэсць кветак».

У беларускай мове, нароўні з адзіночным і множным лікамі, ёсць наступныя з’явы лікавага характару:

  • зборны лік назоўнікаў, узгоднены з прыметнікамі ў адзіночным ліку (лісце, звяр’е, баб’ё супраць мн.л. лісты, зверы, бабы);
  • множны лік, які выказвае сукупнасць аб’ёмаў ці тыпаў незлічальнага назоўніка (пяскі, воды).

У беларускай мове множны лік без лічэбнікаў і іншых слоў, якія тлумачаць колькасць, можа мець наступныя значэнні:

  • «кожны»: «электроны маюць адмоўны зарад» = «кожны электрон мае адмоўны зарад».
  • «тыповы»: «птушкі ўмеюць лётаць» = «тыповая птушка ўмее лётаць».
  • «кожны з вышэйзгаданых»: «Да нас зайшлі Іван і Пётр. Госці былі прыемнымі людзьмі».
  • «большасць»: «немцы на рэферэндуме прагаласавалі за ліквідацыю паста прэзідэнта».
  • «вялікая група»: «прусакі могуць зрабіць жыццё ў хаце невыносным».
  • родавае паняцце: «птушкі — клас хрыбетнікаў» (хоць ніводная птушка класам не з’яўляецца).
  • некаторыя гульні: «даганялкі», «хованкі» і да т.п..
  • некаторыя прадметы: «вілы», «штаны», «нажніцы» і да т.п.
  • прамова манарха: «Мы найвысока загадваем».
  • ветлівы зварот: «Іван Ілліч, Вы да нас завітаеце?»

Наяўнасць розных значэнняў у множнага ліку нярэдка выкарыстоўваецца для наўмыснага ўвядзення ў зман, напрыклад: «лекары лічаць нашы лекі лепшым сродкам ад бессані».

Ёсць розныя метады падання множнага ліку:

  • Паўтор: (у інданезійскай мове аранг — «чалавек», аранг-аранг — «людзі»).
  • Канчаткі, прыстаўкі, суфіксы: («крот» — «краты»).
  • Суплетыўны лік: («чалавек» — «людзі»).
  • Змена агаласоўкі (так званае «ламанае множнае»): (у арабскай мове кітаб — «кніга», кутуб — «кнігі»).

Некаторыя аўтары лічаць паданнем множнага ліку таксама злічальныя словы (нумаратывы, класіфікатары), напрыклад, у выразах «сорак галоў быдла», «тры скарыначкі хлеба» слова «галоў», «скарыначкі» з’яўляюцца нумаратывамі. Гэты пункт гледжання не з’яўляецца агульнапрынятым.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • І. Я. Лепешаў. «Сучасная беларуская мова: спрэчныя пытанні». Гр., 2002