Гоцкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гоцкая мова
Рэгіёны:

Оюм, Дакія, Панонія, Рымская Далмацыя, Апенінскі паўвостраў, Нарбонская Галія, Гальская Аквітанія, Крым, Іспанія, Паўночны Каўказ,

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская група
Усходнегерманская падгрупа

Роднасныя мовы: Крымска-гоцкая

Пісьменнасць:

гоцкае пісьмо

Моўныя коды
ISO 639-2:

got

ISO 639-3:

got

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Гоцкая мова — адна са старажытных германскіх моў (усходнегерманская падгруппа). Вядома пераважна па пісьмовых помніках IV ст. (перыяд пасялення готаў у Прычарнамор'і). Найбольш значны — пераклад Бібліі (прыпісваецца вестгоцкаму епіскапу Ульфіле), што дайшоў да нашага часу ў остгоцкіх рукапісах VVI стагоддзяўст. Лічыцца, што Ульфіла стварыў і само гоцкае пісьмо, заснаванае на грэчаскім і лацінскім алфавітах, а таксама на рунічным пісьме.

Гоцкая мова захавала большую блізкасць да прагерманскай мовы, таму яна адыгравае значную ролю ў параўнальнай граматыцы германскіх моў.

Вылучаюць 2 блізкія дыялекты гоцкай мовы — остгоцкі і вестгоцкі.

У Крыме пэўны час захоўвалася т.зв. крымска-гоцкая мова (вядома 68 слоў, запісаных фламандцам А. Г. Дэ Бусбекам у XVI ст.), якая паходзіла ад остгоцкага дыялекту гоцкай мовы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 375. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.