Грамы (станцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станцыя
Грамы
Лінія Полацк — Алёшча
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Віцебскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1905
Ранейшыя назвы Полацк-2, Полацк-Грамы
Колькасць платформ 2
Колькасць пуцей 16
Тып платформаў 1 астраўная, 1 берагавая
Форма платформаў прамая
Код станцыі 161236
Код у «Экспрэс-3» 2101193
Грамы (Беларусь)
Грамы
Грамы

Грамы (трансліт.: Hramy, руск.: Громы) — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў межах горада Полацка на лініі Полацк — Алёшча (граніца з Расіяй), паміж станцыяй Полацк і прыпыначным пунктам Сякераўшчына.

Станцыя адкрыта ў 1905 годзе падчас будаўніцтва чыгункі (Санкт-Пецярбург) — Балагое — Полацк — Седльцы — (Варшава). Першапачаткова мела назву Полацк-2, а вакзал станцыі называўся Мікалаеўскім. Таксама часам сустракаецца назва «Полацк парк Грамы», «Полацк парк» ці «Полацк-Грамы».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]