Адна з буйнейшых вузлавых станцый не толькі Мінскага аддзялення, але і ўсёй Беларускай чыгункі. Тут заканчваецца электрыфікаваны ўчастак Мінск — Маладзечна. Ад станцыі адыходзяць чатыры напрамкі: на Мінск, Полацк, Ліду і Вільню. Дызель-цягнікамі можна даязджаць да Полацка, Ліды, Гудагая, Крулеўшчыны, Вілейкі, Смаргоні і станцыі Ашмяны.
Беларуская чыгунка пачала выконваць чарговы этап работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна — Гудагай — беларуска-літоўская мяжа, што дазволіць выконваць рух электрацягнікоў да станцыі Вільня.
З 1 чэрвеня 2014 года да станцыі «Маладзечна» пачалі штодзённа рухацца 4-вагоныя цягнікі (вытворчасці Stadler FLIRT) рэгіянальных ліній бізнес-класа № 771/772 и № 773/774 у зносінах «Мінск — Маладзечна — Мінск»[2], кошт праезду ў якіх складае 30 200 Br. Састаў знаходзіцца ў пуці 55 хвілін і рухаецца без прамежкавых станцый.