Група галактык
Група галактык (абр. GrG[2], ад англ.: group of galaxies) — скопішча галактык першага парадку[3][4] (не блытаць з азначэннем «скопішча галактык», якое адносіцца да буйнейшых касмічных структур[5]). Група галактык, як правіла, складаецца з не больш за 50 аб’ектаў, яркасць кожнага з якіх парадку яркасці галактыкі Млечны Шлях. Дыяметр групы галактык звычайна не перавышае 2 мегапарсекаў, а яе маса — 10 трыльёнаў сонечных мас, але бываюць і буйнейшыя групы галактык[6]. Групы і скопішчы галактык, у сваю чаргу, могуць утвараць звышскопішчы галактык.
Наша Галактыка ёсць часткай групы галактык пад назвай Мясцовая група[7].
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Групы галактык — найраспаўсюджанейшыя структуры галактык у Сусвеце, якія ўключаюць каля 50 % ад агульнай колькасці галактык. У іерархіі буйнамаштабнай будовы Сусвету групы галактык з’яўляюцца найменшай па памеры адзінкай скопішч галактык. Як правіла, група галактык складаецца не больш за 50 галактык і мае дыяметр ад 1 да 2 мегапарсекі (Мпк)[8]. Маса сярэдняй групы галактык складае каля 10 трыльёнаў сонечных мас, — свяцільнасць — прыкладна ў 10 мільярдаў разоў пераўзыходзіць сонечную, роскід хуткасцяў для асобных галактык складае каля 150 км/с. Дадзеныя ўласцівасці не з’яўляюцца цвёрдым азначэннем групы галактык, паколькі некаторыя буйнейшыя і масіўныя скопішчы галактык часам класіфікуюцца як галактычныя групы[6].
Дыяпазон мас групы галактык заключаны паміж масамі асобных вельмі вялікіх эліптычных галактык і масамі скопішч галактык[9]. Прыкладна палова груп галактык нашага Сусвету з’яўляюцца крыніцамі дыфузнага рэнтгенаўскага выпраменьвання, якое зыходзіць з унутрыгалактычных аблокаў плазмы. Групы галактык, якія з’яўляюцца крыніцамі рэнтгенаўскіх прамянёў, утрымоўваюць у сабе галактыкі, узніклыя ў пачатку эвалюцыі Сусвету. Рэнтгенаўскае выпраменьванне зыходзіць з зон, размешчаных усярэдзіне груп галактыкі і працягласцю ў 10-50 % ад радыусу такіх груп, які ў сярэднім складае парадку 50-500 кілапарсекаў[10].
Тыпы груп галактык
[правіць | правіць зыходнік]Выдзяляюць некалькі падтыпаў груп галактык.
Кампактныя групы
[правіць | правіць зыходнік]Кампактная група, як правіла, складаецца з невялікай колькасці галактык (звычайна каля пяці) і размешчана ў непасрэднай блізкасці ад іншых галактык і іхніх утварэнняў[11]. Першай кампактнай групай галактык быў Квінтэт Стэфана, адкрыты ў 1877 годзе французскім астраномам Эдуарам Стэфанам[12]. Квінтэт Стэфана названы ў гонар кампактнай групы з чатырох галактык плюс нязвязаная галактыка пярэдняга плана[11]. У 1982 годзе Пол Хіксан склаў каталог HCG, які ўключае каля 100 груп галактык[13].
Кампактныя групы галактык наглядна дэманструюць уплыў цёмнай матэрыі, паколькі іхняя назіраная маса значна менш за неабходную для гравітацыйнага ўтрымання галактык у злучанай групе. Кампактныя групы галактык не з’яўляюцца дынамічна ўстойлівымі на працягу часу Хабла, што сведчыць аб іхняй эвалюцыі ў выніку зліцця на часавых прамежках парадку ўзросту Сусвету[11].
Выкапнёвыя групы
[правіць | правіць зыходнік]У англамоўнай літаратуры вылучаецца тып «выкапнёвых» (англ.: fossil) груп галактык, гэтае абазначэнне пакуль не мае аналага ў беларускамоўнай традыцыі. «Выкапнёвыя» групы галактык з’яўляюцца канчатковым вынікам зліцця галактык у межах іхняй звычайнай групы. Фізічны працэс, які суправаджае зліццё галактык (страта моманту і кінетычнай энергіі з прычыны гравітацыйнага ўзаемадзеяння з навакольным рэчывам) атрымаў назву «дынамічнае трэнне», яно ўпершыню падрабязна абмяркоўвалася С. Чандрасекарам у 1943 годзе[14][15][16]. Такім чынам, «выкапнёвыя» групы ўяўляюць вялікую цікавасць для вывучэння працэсаў узнікнення і эвалюцыі галактык і ўнутрыгалактычнага асяроддзя ў ізаляванай сістэме. «Выкапнёвыя» групы могуць утрымоўваць карлікавыя галактыкі, якія яшчэ не прайшлі зліцця, але больш масіўныя аб’екты гэтых груп зліваюцца ў цэнтральнай галактыцы[10][11].
Бліжэйшая да Млечнага Шляху выкапнёвая група — NGC 6482, эліптычная галактыка ў сузор’і Геркулеса, размешчаная на адлегласці прыкладна 180 мільёнаў светлавых гадоў[17].
Протагрупы
[правіць | правіць зыходнік]Протагрупы — гэта групы галактык, якія знаходзяцца ў працэсе ўтварэння[18]. Яны змяшчаюць галактыкі і Протагалактыкі, заключаныя ў гіпатэтычныя гало цёмнай матэрыі, якія знаходзяцца ў працэсе зліцця ў групавыя ўтварэнні[19].
Спіс
[правіць | правіць зыходнік]Група | Заўвагі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мясцовая група | Уключае Млечны Шлях, дзе знаходзіцца Сонечная сістэма. | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Квінтэт Стэфана | Група з пяці галактык у сузор’і Пегаса. | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Квартэт Роберта | Кампактнае скопішча галактык у сузор’і Фенікса. | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Група Куля | Назву атрымала ад скопішча галактык Куля. | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гэта няпоўны спіс груп галактык, поўнейшы знаходзіцца ў іншым артыкуле. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Hubble views a bizarre cosmic quartet . Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2015. Праверана 19 чэрвеня 2015.
- ↑ Object classification in SIMBAD . SIMBAD (Лістапад 2013).
- ↑ Hartmut Frommert. Groups and Clusters of Galaxies with Messier objects . SEDS. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 19 сакавіка 2015.
- ↑ Object classification in SIMBAD . SIMBAD. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2015. Праверана 19 сакавіка 2015.
- ↑ Sparke, L. S., Gallagher, J. S. Galaxies in the Universe: an Introduction (англ.). — 2nd. — Cambridge University Press, 2007. — С. 278. — ISBN 9780521671866.
- ↑ а б UTK Physics Dept. Groups of Galaxies . University of Tennessee, Knoville. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 27 верасня 2012.
- ↑ Mike Irwin. The Local Group . Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2019. Праверана 7 лістапада 2009.
- ↑ порядка 3 - 6×1022 м
- ↑ Muñoz, R. P.; Motta, V.; Verdugo, T.; Garrido, F.; Limousin, M.; Padilla, N.; Foëx, G.; Cabanac, R.; Gavazzi, R.; Barrientos, L. F.; Richard, J. Dynamical analysis of strong-lensing galaxy groups at intermediate redshift(англ.) // Astronomy and Astrophysics : journal. — 2013. — April — Т. 552. — С. 18. — DOI:10.1051/0004-6361/201118513 — — arΧiv:1212.2624
- ↑ а б Mulchaey, John S. X-ray Properties of Groups of Galaxies(англ.) // Annual Review of Astronomy and Astrophysics : journal. — 2000. — September — Т. 38. — С. 289—335. — DOI:10.1146/annurev.astro.38.1.289 — — arΧiv:astro-ph/0009379 Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2019.
- ↑ а б в г Paul Hickson Compact Groups of Galaxies(англ.) // Annual Review of Astronomy and Astrophysics : journal. — 1997. — Т. 35. — С. 357—388. — DOI:10.1146/annurev.astro.35.1.357 — — arΧiv:astro-ph/9710289 Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2011.
- ↑ M. Stephan Nebulæ (new) discovered and observed at the observatory of Marseilles, 1876 and 1877, M. Stephan(англ.) // Monthly Notices of the Royal Astronomical Society : journal. — Oxford University Press, 1877. — April — Т. 37. — № 6. — С. 334. — DOI:10.1093/mnras/37.6.334 —
- ↑ Hickson, Paul Systematic properties of compact groups of galaxies(англ.) // The Astrophysical Journal : journal. — IOP Publishing, 1982. — April — Т. 255. — С. 382—391. — DOI:10.1086/159838 —
- ↑ Chandrasekhar, S. (1943), "Dynamical Friction. I. General Considerations: the Coefficient of Dynamical Friction", Astrophysical Journal, 97: 255–262, Bibcode:1943ApJ....97..255C, doi:10.1086/144517
- ↑ Chandrasekhar, S. (1943), "Dynamical Friction. II. The Rate of Escape of Stars from Clusters and the Evidence for the Operation of Dynamical Friction", Astrophysical Journal, 97: 263–273, Bibcode:1943ApJ....97..263C, doi:10.1086/144518
- ↑ Chandrasekhar, S. (1943), "Dynamical Friction. III. a More Exact Theory of the Rate of Escape of Stars from Clusters", Astrophysical Journal, 98: 54–60, Bibcode:1943ApJ....98...54C, doi:10.1086/144544
- ↑ An old galaxy group: Chandra X-ray observations of the nearby fossil group NGC 6482 . Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2019. Праверана 23 кастрычніка 2019.
- ↑ Yujin Yang. Testing Both Modes of Galaxy Formation: A Closer Look at Galaxy Mergers and Gas Accretion (англ.). — University of Arizona. — ProQuest , 2008. — С. 205. — ISBN 9780549692300.
- ↑ C. Diener; S. J. Lilly; C. Knobel; G. Zamorani; G. Lemson; P. Kampczyk; N. Scoville; C. M. Carollo; T. Contini; J.-P. Kneib; O. Le Fevre; V. Mainieri; A. Renzini; M. Scodeggio; S. Bardelli; M. Bolzonella; A. Bongiorno; K. Caputi; O. Cucciati; S. de la Torre; L. de Ravel; P. Franzetti; B. Garilli; A. Iovino; K. Kovač; F. Lamareille; J.-F. Le Borgne; V. Le Brun; C. Maier; M. Mignoli; R. Pello, Y. Peng, E. Perez Montero, V. Presotto, J. Silverman, M. Tanaka, L. Tasca, L. Tresse, D. Vergani, E. Zucca, R. Bordoloi, A. Cappi, A. Cimatti, G. Coppa, A. M. Koekemoer, C. López-Sanjuan, H. J. McCracken, M. Moresco, P. Nair, L. Pozzetti, N. Welikala Proto-groups at 1.8<z<3 in the zCOSMOS-deep sample(англ.) // The Astrophysical Journal : journal. — IOP Publishing, 2013. — March — Т. 765. — № 2. — С. 11. — DOI:10.1088/0004-637X/765/2/109 — — arΧiv:1210.2723
Спасылки
[правіць | правіць зыходнік]- Групы і скопішчы галактык (руск.)