Грыжанка
<table class="infobox infobox-Не пазначаны радок для хэшыравання. " style="" >
суп Уваходзіць у нацыянальныя кухні Беларуская кухня і Літоўская кухня Кампаненты Асноўныя бручка Магчымыя малако, бульба, мяса
Грыжанка (ад літ.: griēžtis — бручка) — традыцыйная беларуская і літоўская страва, суп з бручкі.
Найчасцей забельвалася малаком — такая грыжанка гатавалася пераважна ўзімку. Часта ў грыжанку дзеля «путранасці» (мучністасці) дадавалася бульба. Як правіла, у адрозненне ад аналагічных страў з морквы, гарбузу і г. д., бручка ў грыжанцы не расціралася ў пюрэ, а заставалася нарэзанай кубікамі. У асобных выпадках грыжанка магла гатавацца і з мясам, а не малаком. Была важнай крыніцай вітаміну C (амаль не разбураецца пры варцы бручкі) ў зімовым харчаванні.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белы А. Грыжанка // Праект «Наша ежа»
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).