Грэхем Сазэрленд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэхем Сазэрленд
Дата нараджэння 24 жніўня 1903(1903-08-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1980(1980-02-17)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, літограф, мастак-гравёр
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Член у
Узнагароды
Medal of the Order of Merit of Portugal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грэхем Вівіян Сазэрленд (англ.: Graham Vivian Sutherland; 24 жніўня 1903, Стрэтхэм, Лондан — 17 лютага 1980, Лондан) — брытанскі мастак, які працаваў у галінах экспресіянісцкага, абстрактнага і сюррэалістычнага жывапісу. Вядомы таксама як мастак-партрэтыст.

З 1952 па 1961 Сазэрленд выконвае заказ па вырабе вялікага габелена Хрыстос у Славе для адноўленага з руін пасля вайны кафедральнага сабора ў Кавентры. У гэты перыяд мастак піша таксама многія з створаных ім партрэтаў, у тым ліку партрэт Уінстана Чэрчыля (1954), які быў пазней знішчаны па патрабаванні жонкі прэм'ер-міністра. Эскізы для гэтага партрэта, тым не менш, захаваліся.

У 1965 годзе Музей сучаснага мастацтва ў Турыне (Galleria d'Arte Moderna) арганізуе першую поўную выставу створаных Г. Сазэрлендам прац.

Грэхем Сазэрленд у 1960 годзе быў узнагароджаны брытанскім ордэнам Заслуг. З 1962 года ён - ганаровы доктар Оксфардскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. а б Graham Sutherland
  2. а б Graham Vivian Sutherland // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.