Перайсці да зместу

Даліна Азёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даліна Азёр
манг.: Нууруудын хөндий
Каардынаты: 45°19′ пн. ш. 99°58′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Манголія
Вышыня над узроўнем мора 1000—1400 м
Працягласць з поўначы на поўдзень 500 км
Працягласць з захаду на ўсход 100 км
Плошча 456 км²
physical
Даліна Азёр
Даліна Азёр

Далі́на Азёр[1] (манг.: Нууруудын хөндий) — міжгорная ўпадзіна паміж Габійскім Алтаем і Хангаем, на паўднёвым захадзе Манголіі. Даўжыня каля 500 км, шырыня да 100 км. Вышыня 1000—1400 м. Днішча ўпадзіны — ланцуг замкнёных катлавін, складзеных з рыхлых адкладаў і падзеленых узгоркамі і скалістымі градамі. Шматлікія бяссцёкавыя азёры (Баонэ-Цагаан-Нуур, Арог-Нуур). Пераважаюць апустыненныя ландшафты, саланчакі, такыры.