Даменікіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даменікіна
італ.: Domenichino
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні італ.: Domenico Zampieri
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1581
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1641(1641-04-15)[2][3][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктар
Уплыў Дэніс Калверт і Ладавіка Карачы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даменікіна (іт. Domenichino, сапраўднае імя Даменіка Дзамп’еры (іт. Domenico Zampieri); 21 кастрычніка 1581, Балоння — 6 красавіка 1641, Неапаль) — італьянскі мастак балонскай школы, настаўнік Пусэна і Ларэна, папярэднік класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын чаравічніка. Вучыўся ў Дзяніса Калверта, працаваў у братоў Карачы, у 1601 годзе перабраўся ў Рым. Распісваў палацца Фарнезэ, пісаў фрэскі ў царкве Сант-Анофрыа. Працаваў разам з Гвіда Рэні ў царкве Святога Рыгора Вялікага. Убачыўшы там яго фрэску «Пічаванне Святога Андрэя», найуплывовы Анібале Карачы прызнаў, што вучыцца зараз у яго мастацтва.

Затым Даменікіна распісваў цэрквы Сан-Луіджы-дэі-Франчэзі (цыкл «Жыццё Святой Цэцыліі»), Санта-Марыя-ін-Трастэверэ і іншыя рымскія цэрквы, а таксама вілу Альдабрандзіні ў Фраскаці. З 1630 г. распісваў скарбніцу ў Саборы св. Януарыя (цыкл «Жыццё Святога Януарыя» і інш.).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Domenichino
  3. DomenichinoOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Nicolaci M. Caravaggio's Rome 1600-1630 (English edition)Milan: 2012. — Vol. Essays. — P. 261. — ISBN 978-88-572-1387-3