Джосер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джосер

Джосер («Святы») Нечэрыхет (Тасарфрос у Манефона; кіраваў каля 2635—2611 да н.э.) — другі фараон III дынастыі і эпохі Старажытнага царства ў Егіпце; будаўнік першай піраміды. Верагодна, сын апошняга фараона II дынастыі Хасехемуі і царыцы Німаатхеп. Пры Джосеры завяршылася аб’яднанне Верхняга і Ніжняга Егіпта ў магутную дэспатыю. Сталіцай дзяржавы канчаткова стаў Мемфіс («Белыя сцены»). Хоць Джосеру папярэднічаў яго брат Санахт (Небка), аднак менавіта за час праўлення Джосера Егіпет дасягнуў такіх поспехаў, якія адкрылі новую эру ў гісторыі Егіпта. Таму Манефон лічыў яго заснавальнікам новай, III дынастыі, з чым пагаджаецца частка гісторыкаў XIX—XX стагоддзяў.

Імя Джосера у перакладзе з егіпецкай значыць «Святы». Гэта імя ўпершыню сустракаецца толькі ў перыяд XII дынастыі. У сучасных яму надпісах Джосер вядомы пад «харавым» імем (адно з пяці афіцыйных імёнаў фараона) — Хор Нечэрыхет. Гэта імя было напісана на ўсіх манументах, пабудаваных у час валадарання Джосера. З грэчаскіх крыніц вядомы як Тасарфрос.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]