Джэйн Чжан
Джэйн Чжан | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1984 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, студыйны музыкант, спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | губны гармонік і вакал |
Жанры | mandopop[d] |
Узнагароды | |
jane.social | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чжан Лян’ін (кіт. спр. 张靓颖, піньінь Zhāng Liàngyǐng), больш вядомая як Джэйн Чжан (англ.: Jane Zhang, 11 кастрычніка 1984, Чэнду) — кітайская поп-спявачка. Вядомасць атрымала ў 2005 годзе на кітайскім тэлевізійным музычным конкурсе Super Girl . На працягу конкурсу яна выконвала песні як на кітайскай, так і на англійскай і іспанскай мовах.
Джэйн Чжан вядомая сваёй моцнай і адпрацаванай вакальнай тэхнікай, за што яе параўноўваюць з Мэраяй Кэры, Крысцінай Агілерай і Сарай Брайтман . Яе свістковы рэгістр чымсьці нагадвае спевы дэльфінаў, за што сама Чжан атрымала на радзіме мянушку «прынцэса-дэльфін»[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Джэйн Чжан нарадзілася 11 кастрычніка 1984 года ў Чэнду, правінцыя Сычуань. Яе бацька працаваў кіроўцам у буйной транспартнай кампаніі, а маці была прадаўцом. Калі Джэйн было 13 гадоў, яе бацькі развяліся, а праз два гады памёр бацька[2]. Гэта прымусіла яе шукаць працу акрамя школы, і Джэйн пачала спяваць у бліжэйшым пабе.
Падчас працы ў пабе Джэйн эксперыментавала з рознымі музычнымі стылямі і развівала густ да такіх заходніх поп-зорак, як Мэрая Кэры і Крысціна Агілера. Не маючы магчымасці дазволіць сабе музычныя прыналежнасці, яна часта займала ў аднакласнікаў плэеры і навушнікі, а таксама прапускала абеды, каб на зэканомленыя грошы купіць касеты. Пасля школы Джэйн вучылася ў Сычуаньскім універсітэце на факультэце замежных моў; пазней яна кінула яго, каб удзельнічаць у конкурсе Super Girl .
Super Girl 2005
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе Джэйн Чжан праслухоўвалася для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе Super Girl, кітайскім аналагу медыя-франшызы Idol, толькі для выключна жанчын-канкурсантак. Яна прайшла адбор у родным Чэнду і трапіла ў лік канкурсантаў Нацыянальнага конкурсу разам з Крыс Лі і Хэ Дзэ .
Выступленне Джэйн прынесла маладой зорцы шмат прыхільнікаў, якія называлі сябе «Лян Фэн» (Лян), аб’яднаўшы ў гэтай фразе кітайскае вымаўленне імя Лян’ін і англійскае слова fan (прыхільнік). У выніку, за Джэйн Чжан прагаласавала 1.3 млн чалавек. Яна заняла трэцяе месца, саступіўшы Крыс Лі і Бібі Чжоў .
Далейшая кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютны поўнафарматны альбом Джэйн пад назвай «The One» быў выпушчаны 11 кастрычніка 2006 года, у яе 22-і дзень нараджэння. Альбом складаецца з 10 кампазіцый, 3 з якіх выкананы на англійскай мове. Яна таксама запісвала мноства кампазіцый для кінафільмаў і серыялаў, якія пасля ўзначальвалі кітайскія чарты. Песня «Only for Love», запісаная разам са знакамітым кітайскім піяністам Лан Ланам , была ўдастоена Ганконгскай кінапрэміі 2006 года ў намінацыі «Лепшая песня».
2 жніўня 2007 года быў выпушчаны другі альбом Джэйн Чжан, які атрымаў назву «Update». Каментуючы назву альбома, Джэйн патлумачыла яго як наступны і больш якасны этап пасля «The One». «Update» «падарваў» кітайскую поп-сцэну сваім камбінаваннем элементаў R&B і джаза. 8 снежня 2007 года Джэйн выступіла ў родным Чэнду, выконваючы лепшыя хіты з першага і другога альбома, а таксама яшчэ не выпушчанага EP «Dear Jane». Яна таксама запісала промапесню «I Love this City».
У студзені 2009 года выйшаў яе трэці альбом «Jane@Music». У маі таго ж года Джэйн з’явілася на Шоў Опры Уінфры ў ЗША.
«Believe in Jane», чацвёрты поўнафарматны альбом Чжан, быў выпушчаны ў лютым 2010 года. Яна таксама выступіла на першым штогадовым кітайскім кінафестывалі ў Нью-Ёрку, дзе была прызнала самай папулярнай кітайскай выканаўцай. Пазней яна прадстаўляла Кітай на 7 фестывалі песні ў Карэі. У жніўні таго ж года яна правяла гастрольны тур па такіх гарадах, як Пекін, Шанхай, Чэнду і Цяньцзінь.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- 2006: Jane.Love EP
- 2006: The One
- 2007: Update
- 2007: Dear Jane EP
- 2009: Jane@Music
- 2010: Believe in Jane
- 2011: Reform
- 2014: The Seventh Sense
Год | Сінгл | Найвышэйшыя пазіцыі | |||
---|---|---|---|---|---|
Chinese Music Chart | Global Chinese Music Chart | 9+2 Music Pioneer Chart | 98.8 FM Malaysia Chart | ||
2006 | «光芒»[3] | 1 (7) | 3 (5) | 6 (7) | - |
«梦想»[4] | 3 (4) | 10 (6) | - | - | |
«这该死的爱»[5] | - | - | 6 (7) | - | |
«如果爱下去»[6] | - | - | 5 (6) | - | |
2007 | «身体语言»[7] | - | - | 15 (7) | - |
«我们说好的»[8] | 1 (13) | 5 (7) | 4 (9) | - | |
«Dream Party»[9] | 1 (7) | 3 (7) | - | - | |
«我走以后»[10] | - | 10 (2) | 19 (1) | - | |
2008 | «Dear Jane»[11] | - | - | 7 (4) | - |
«围城»[12] | 1 (2) | 4 (3) | - | - | |
2009 | «那不会是爱吧»[13] | 1 (12) | 7 (4) | 1 (7) | 14 (4) |
«孩子的眼睛»[14] | 1 (10) | 7 (5) | 12 (5) | - | |
Сінглы #1 | 6 | - | 1 | - |
Зноскі
- ↑ ГОЛОС КИТАЯ(недаступная спасылка). Дмитрий Комм (10 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2014. Праверана 8 мая 2023.
- ↑ Джейн Чжан(недаступная спасылка). Starla (11 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2014. Праверана 8 мая 2023.
- ↑ 光芒 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ 梦想 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ 这该死的爱 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ 如果爱下去 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ 身体语言 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ 我们说好的 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ Dream Party (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ 我走以后 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ Dear Jane (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ 围城 (кіт.). Inkui.
- ↑ 那不会是爱吧 (кіт.). Inkui (13 мая 2009).
- ↑ 孩子的眼睛 . Inkui (13 мая 2009).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Джэйн Чжан на Вікісховішчы |