Дзмітрый Мікалаевіч Байдук
Поўнае імя | Дзмітрый Мікалаевіч Байдук | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 жніўня 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Зніч (Бяла Піска) | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Байдук (нар. 3 жніўня 1996, Чурылавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, дзе адразу стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2014 і 2015 гадах гуляў за моладзевую каманду БАТЭ ў Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.
У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[3], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак абаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У гэты час стаў часцей выступаць на пазіцыі паўабаронцы. Па выніках сезона 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, але сам пакінуў клуб.
У студзені 2018 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[4]. Часам выступаў на пазіцыі нападніка, з 11 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У лістападзе 2018 года папоўніў склад «Гарадзеі»[5]. Трывала з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[6], дзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[7].
У студзені 2022 года папоўніў склад польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай[8].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Украіны да 20 гадоў (0:1). Пазней яшчэ некалькі разоў прыцягваўся ў зборную, выхадзіў на замену ў чатырох матчах.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | БАТЭ | 29 | 2 | |
2014 | дубль | БАТЭ | 10 | 0 | |
2015 | дубль | БАТЭ | 22 | 3 | |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 22 | 0 | |
2017 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 26 | 3 | |
2018 | Д2 | Белшына | 27 | 11 | |
2019 | Д1 | Гарадзея | 20 | 1 | |
2020 | Д1 | Гарадзея | 25 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Дынама | 6 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Зноскі
- ↑ Dmitri Baiduk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://teams.by/dmitry-bayduk/player-1790/
- ↑ «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша (руск.)
- ↑ Копанцов, Рыбаков, Байдук и Дмитрий Щегрикович перешли в «Белшину» (руск.)
- ↑ Дмитрий Байдук стал игроком "Городеи" (руск.)
- ↑ Байдук перешел в брестское "Динамо" (руск.)
- ↑ Дмитрий Байдук покинул брестское "Динамо" (руск.)
- ↑ Дмитрий Байдук продолжит карьеру в Польше (руск.)
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)