Міханавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міханавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Міханавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 7 177
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Мі́ханавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Міханавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кайкаўскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кайкава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў складзе Смілавіцкага раёна. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міханавічы. 8 чэрвеня 1981 года сельсавет перайменаваны ў Міханавіцкі. 28 ліпеня 2017 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Дачны[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 7177 чалавек[2], з іх 85,3 % — беларусы, 9,5 % — рускія, 2,0 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.