Добасна (вадасховішча)
Выгляд
Добасна | |
---|---|
Каардынаты: 53°13′18″ пн. ш. 29°39′44″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён |
Вышыня над узроўнем мора | 146,5[1] м |
Даўжыня | 6,5 (5[1]) км |
Шырыня | 0,7 км |
Плошча | 1,68 (0,92[2]) км² |
Аб'ём | 0,0019 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12[1] км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,2[1] м |
Упадаюць | Добасна |
Выцякаюць | Добасна |
Год напаўнення | 1969 |
Звычайны падпорны ўзровень | 9[1] м |
До́басна — вадасховішча ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 10 км у напрамку на ўсход ад горада Кіраўск, на рацэ Добасна.
Вадасховішча створана ў 1969 годзе плацінай каля вёскі Новая Добасна ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі, рэканструявана ў 1974—1981 гг. Плошча паверхні 1,68 (0,92[2]) км². Даўжыня 6,5 (5[1]) км, найбольшая шырыня 0,7 км, даўжыня берагавой лініі 12[1] км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,2[1] м. Аб’ём вады 1,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,1[3] млн м³. Берагі вадасховішча вышынёй да 2 м, спадзістыя. Дно выслана торфам і пяском.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Водохранилища — Могилёвская область // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
- ↑ а б Постановление Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь от 18.06.2014 № 29 О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий Архівавана 27 чэрвеня 2019. (руск.)
- ↑ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 154. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Добасна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 154. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Водохранилища — Могилёвская область // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)