Перайсці да зместу

Дом па Ленінскай вуліцы, 29а (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Ленінскай вуліцы, 29а
53°53′52″ пн. ш. 30°20′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы другая палова XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Ленінскай вуліцы, 29а — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя паміж вуліцамі Вялікай Садовай і Малой Садовай як даходны дом, быў прыватнаўласніцкім.

У 1920-я гг. нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. Сёння там размяшчаюцца абутковая майстэрня і розныя ўстановы.

Будынак з боку Піянерскай вуліцы

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Галоўным фасадам замыкае дворык, утвораны дамамі № 29 і 31 па вул. Ленінскай і домам № 19 па Пажарным завулку. Паверхі падзелены шырокім гзымсавым паяском. Сцены галоўнага фасада гладкія, атынкаваныя. Асіметрычным фасад робіць праязная арка, якая мае цыліндрычныя скляпенні. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя невялікіх памераў, другога — прамавугольныя вялікіх памераў. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны[1].

Зноскі

  1. kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 верасня 2022.