Драўляная капліца (Барысаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капліца
Драўляная капліца
Капліца ў 1944-1949 гадах
Капліца ў 1944-1949 гадах
54°15′07″ пн. ш. 28°33′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вуглы
Канфесія Каталіцтва
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Першае згадванне XVIII стагоддзе
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Дата скасавання 1961
Стан знішчана
Map

Капліца — колішняя каталіцкая капліца, якая існавала на Кальварыйскіх могілках у вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад Барысава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца ў 1914 годзе
Сігнатурка на малюнку Ф. Рушчыца. 1899

У XVIII стагоддзі была ўзведзена драўляная капліца ў стылі барока[1]. Замест яе ў пачатку XX стагоддзя была пабудавана новая драўляная капліца[2][3]. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць Езуса[4].

У алтары капліцы знаходзілася цудатворная фігура Ісуса Хрыста — драўляная скульптура XIX стагоддзя. Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі[1].

Капліцу знішчылі ў 1950-я гады[5], паводле іншых звестак яна была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе[4]. Але фігуру Езуса вернікі выратавалі і захавалі, і ў 1989 годзе яна была вернута ў адноўлены барысаўскі касцёл[1].

У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Алтар. 1944-1949

Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам пад стромкім двухсхільным гонтавым дахам з цыбулепадобным купалам на 2-ярусным 8-гранным барабане па цэнтры вільчыка. Над высокім трохвугольным франтонам фасада ўзвышалася каркасная сігнатурка-званічка. Над шырокім прамавугольным уваходам знаходзілася акно хораў. Прамавугольнымі, высока ўзнятымі аконнымі праёмамі расчлянёны і бакавыя, вертыкальна ашаляваныя фасады[3].

Зноскі

  1. а б в Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты. / Тэкст і фота А. Яроменкі. Уводзіны Ул. Трацэўскага, — Мн.: ВУП «Выд-ва „Про Хрысто“». — 2003. — 256 с. ISBN 985-6628-37-7. — С. 135
  2. Żyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.
  3. а б Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  4. а б Памяць пра Віктара Шутовіча жыве ў Барысаве
  5. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 30. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Żyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.