Перайсці да зместу

Другі падзел Рэчы Паспалітай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэч Паспалітая па другім падзеле

II падзе́л Рэ́чы Паспалі́тай (1793) — другі з трох падзелаў, пасля якіх Рэч Паспалітая знікла з карты Еўропы.

Скарыстаўшыся капітуляцыяй Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў вайне з Расіяй і пераходам улады ў дзяржаве да таргавічанаў, 25 кастрычніка 1792 кароль прускі Фрыдрых Вільгельм II запатрабаваў уключэння Вялікай Польшчы ў склад свайго каралеўства пад пагрозай выхаду з антыфранцузскай кааліцыі.

23 студзеня 1793 Кацярына II і Фрыдрых Вільгельм II падпісалі трактат пра падзел, паводле якога да Прусіі адышлі землі, населеныя этнічнымі палякамі: Данцыг, Торунь, Вялікая Польшча, Куявія і Мазовія, за выняткам Мазавецкага ваяводства. Расія атрымала літоўскія землі да лініі ДзвінскПінскЗбруч, усходнюю частку Палесся, украінскія вобласці Падолле і Валынь.

Уночы з 23 на 24 верасня 1793 года гэта рашэнне было праведзенае праз сабраны канфедэратамі сойм у гарадзенскім замку.

У другім падзеле, у адрозненне ад двух астатніх, не брала ўдзелу Аўстрыйская імперыя, занятая вайной з рэвалюцыйнай Францыяй.

Зноскі