Дыктыякаўліды
Выгляд
Дыктыякаўліды | |||||||||||||||||||||||||
Дыктыякаўліда жывародная (Dictyocaulus viviparus) | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Dictyocaulidae | |||||||||||||||||||||||||
|
Дыктыякаўліды (Dictyocaulidae) — сямейства нематод атраду рабдытыды (Rhabditida)[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Чэрві ад 12 да 150 мм даўжынёй. Цела ніткападобнае, белаватае, жаўтавата-белае. Ротавая адтуліна абкружана 2 радамі сасочкаў і куцікулярным кальцом. Хвост у самкі востры, у самца з полавай рабрыстай бурсай і 2 спікуламі[2].
Жыццёвы цыкл
[правіць | правіць зыходнік]Яйцы з лічынкамі ўнутры з дыхальных шляхоў пры кашлі хворых жывёл трапляюць у рот, страўнікава-кішачны тракт, дзе з іх выходзяць лічынкі, якія, трапіўшы ў вонкавае асяроддзе, праз 3 — 15 сутак дасягаюць інвазійнай стадыі. Жывёлы заражаюцца інвазійнымі лічынкамі на пашы[2].
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Маюць касмапалітычнае распаўсюджанне[2].
Роды
[правіць | правіць зыходнік]- Borrellostrongylus Gutiérrez, 1945
- Bronchonema Mönnig, 1932
- Cardiostrongylus Sakamoto & Malgor, 1995
- Dictyocaulus Railliet & Henry, 1907
- Mertensinema Sharpilo, 1976
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dictyocaulidae (англ.). www.gbif.org. Праверана 13 May 2021.
- ↑ а б в Дыктыякаўліды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 240