Дэмі Лавата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмі Лавата
англ.: Demi Lovato
Імя пры нараджэнні Дэметрыя Дэвон Лавата
Дата нараджэння 20 жніўня 1992(1992-08-20)[1][2] (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія аўтар-выканаўца, акцёр, дзіця-акцёр, гітарыст, піяніст, кампазітар, медыйная персона, спявак
Кар’ера 2002 — цяпер. час
Кірунак поп-рок, поп-музыка, сучасны рытм-н-блюз[d], power pop[d], данс-поп[d], тын-поп[d], электрапоп[d], соўл[d], поп-панк і ню-метал
Узнагароды
IMDb ID 1416215
demilovato.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэметрыя Дэвон «Дэмі» Лавата (англ.: Demetria Devonne «Demi» Lovato; нар. 20 жніўня 1992, Далас, ЗША) — амерыканская актрыса і спявачка. Яна атрымала вядомасць дзякуючы ролі Міч Торэс у фільме кампаніі «Дысней» «Рок у летнім лагеры» і «Рок у летнім лагеры 2». Таксама яна грала галоўную ролю ў серыяле канала Дысней «Дайце Сані шанец». У 2009 годзе Дэмі выканала галоўную ролю ў фільме «Праграма абароны прынцэс». Таксама яна сыграла невялікую ролю ў серыяле «Барні і сябры».

Як спявачка, Дэмі выпусціла альбом Don't Forget 23 верасня 2008. Ён заняў другое месца ў спісе Billboard 200. У першы тыдзень было прададзена 89 000 копій. Пасля гэтага было прададзена каля 473 000 пласцінак. У інтэрв’ю Лавата сказала, што альбом быў запісаны за 10 дзён. 21 ліпеня 2009 года выйшаў другі яе альбом Here We Go Again. У першы тыдзень было прададзена 108 000 копій, альбом заняў першае месца ў Billboard 200.

Зноскі

  1. Demi Lovato // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  2. Demi Lovato // GeneaStar

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]