Перайсці да зместу

Дэні Папен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэні Папен
Denis Papin
Дата нараджэння 22 жніўня 1647(1647-08-22)[1][2][…]
Месца нараджэння Блуа, Францыя
Дата смерці 26 жніўня 1713(1713-08-26)[2][3][…] (66 гадоў)
Месца смерці меркавана Англія
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер, урач
Навуковая сфера матэматыка, фізіка
Месца працы
Альма-матар Універсітэт Анжэ
Вядомы як Стварыў адзін з першых паравых катлоў
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1680)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэні Папен (фр.: Denis Papin; 22 жніўня 1647, Блуа — 1712) — французскі матэматык, фізік і вынаходнік.

Папен нарадзіўся ў французскім горадзе Блуа ў 1647 годзе. Ва ўніверсітэце Анжэ ён вывучаў медыцыну і атрымаў ступень доктара. Але ўрачом Папен не стаў. Шмат у чым яго лёс прадвызначыла сустрэча з галандскім фізікам Х. Гюйгенсам, пад уплывам якога Папен пачаў вывучаць фізіку і механіку. У 1688 годзе ён апублікаваў са сваімі канструктыўнымі дапаўненнямі апісанне прадстаўленага Гюйгенсам у Парыжскую акадэмію навук праекта паравога рухавіка ў форме цыліндру з поршнем.

Папен вывучаў працу поршня ў цыліндры. У 1690 годзе ў Марбургу ён стварыў паравы рухавік, які здзяйсняў карысную працу за кошт награвання і кандэнсацыі пара. Гэта быў адзін з першых паравых катлоў. Канструкцыю паравой машыны (цыліндр і поршань) Дэні Папен падказаў Лейбніц.

Папен таксама прапанаваў канструкцыю цэнтрабежнага насоса, сканструяваў печ для плаўкі шкла, паравую павозку, вынайшаў некалькі машын для ўздыму вады.

З 1707 ён жыў у Лондане. Апошняя інфармацыя пра жыццё Дэні Папена — яго ліст ад 23 студзеня 1712 года.

  1. А. Г. Папин, Дени // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIIа. — С. 719.
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Dénis Papin — 2009.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.