Елка сербская
Елка сербская | ||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Елка сербская[1][2] (Picea omorika) — рэдкі ў дзікай прыродзе від дрэў роду Елка (Picea) сямейства Pinaceae. Адна з самых распаўсюджаных у культуры елак.
Адкрыццё і назва
[правіць | правіць зыходнік]Для навуковай супольнасці елка сербская была адкрыта ў 1875 годзе[3] на гары Тара недалёка ад вёскі Заавіне сербскім батанікам Ёсіфам Панчычам[4][5].
Відавы эпітэт лацінскай назвы (omorika) ўзяты з сербскай мовы, дзе «оморика» — назва толькі гэтага віду елкі (астатнія называюцца «смрча»). Такім чынам, лацінскую назву гэтага віду можна перавесці як «Елка — сербская елка». У Сербіі гэты від таксама называюць сербск.: Панчићева оморика («елка Панчыча»), у гонар першаадкрывальніка расліны.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта сярэдняга памеру вечназялёнае дрэва вышынёй 20-35 метраў, у выключных выпадках да 40 метраў вышынёй, з дыяметрам ствала да 1 метра[4]. Крона вузкапірамідальная, амаль калонападобная; сукі адносна кароткія, адлеглыя адзін ад аднаго і прыўзнятыя[5].
Парасткі жаўтлява-карычневыя, і густа апушаныя. Хваінкі 10-20 мм даўжынёй, сціснутыя ў папярочным перасеку, а таксама сіне-зялёныя зверху і бела-блакітныя ніжэй[4]. Паводле іншай крыніцы, іголкі 8-18 мм даўжынёй і 2 мм шырынёй, сціснутыя, з абодвух бакоў кілеватыя, знізу з двума белымі шырокімі вусцейкавымі каналамі, зверху бліскучыя, цёмна-зялёныя[5].
Шышкі 4-7 см даўжынёй, верацёнападобныя, цёмна-пурпуровыя (часам амаль чорныя) калі маладыя, пасля паспявання — цёмна-карычневага колеру[4]. Па іншых дадзеных, шышкі яйкападобна-даўгаватыя, 3-6 см даўжынёй, бліскучыя, карычневыя, шматлікія ўжо на маладых раслінах. Лускавінкі закругленыя, слабазубчастыя[5].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Эндэмік даліны ракі Дрына ў Заходняй Сербіі і Усходняй Босніі і Герцагавіне паблізу Вішаградзе. Яна расце толькі ў невялікім раёне плошчай каля 60 га, на вышынях паміж 800—1600 метрамі над узроўнем мора.
Прымяненне і культываванне
[правіць | правіць зыходнік]Picea omorika (шыракакеглевая форма)
|
Па-за яе натуральнага арэала, Picea omorika мае вялікае значэнне ў садоўніцтве, як дэкаратыўнае дрэва ў вялікіх садках, у паўночнай Еўропе і Паўночнай Амерыцы цэніцца за вельмі прывабную форму кроны і здольнасць да росту на розных глебах, уключаючы шчолачныя, гліны, кіслотныя і пясчаныя глебы, хоць аддае перавагу вільготным суглінкам. Акрамя таго, вырошчваецца ў невялікіх колькасцях у лясной гаспадарцы для навагодніх елак, вытворчасці драўніны і паперы, асабліва ў паўночнай Еўропе, хоць яе павольны рост робіць яе менш важнай, чым Picea sitchensis або елка еўрапейская (Picea abies).
З-за абмежаванага арэала, яна не з’яўляецца асноўнай крыніцай харчавання для жывой прыроды, але яна забяспечвае прыкрыццё для птушак і дробных млекакормячых. Да ледніковых перыядаў плейстацэну, яна была распаўсюджаная на большай частцы Еўропы[4].
Зімаўстойлівая. Адносна дыма- і газаўстойлівая. Непатрабавальная да глебавых і кліматычных умоў.
Сарты
[правіць | правіць зыходнік]У культуры распаўсюджаныя тыповая дзідападобная (высакагорная) форма, шырокакеглепадобная і розныя карлікавыя формы:
- 'Aurea' — ігліца прыгожая, жоўтая на працягу доўгага часу. У астатнім падобная на намінальную форму[5].
- 'Borealis' — высокая форма. У 21 год вышыня 8,7 м, дыяметр ствала 13/18 см. Штогадовы прырост 12 см[6].
- 'De Ruyter' De Ruyter, 1938. Паходзіць з Галандыі. Пірамідальная форма з нерэгулярным характарам нарастання парасткаў. Форма кроны няправільная. У 10-ці гадовым узросце вышыня каля 70 см, шырыня каля 40 см. Паводле іншай крыніцы: 140×90—100 см у 10 гадоў. Дарослыя расліны дасягаюць вышыні 2-3 м. Хваінкі кароткія, 5-10 мм, верхняя частка глянцавая, цёмна-зялёная, ніжняя серабрыстага колеру з двума белымі палоскамі[7][8][9].
- 'Expansa' — карлікавая форма без ствала, кроны ляжыць на зямлі, але рост магутны, канцы парасткаў злёгку прыўзнятыя, як у намінальнай формы. Вядомая з 1930 года. Выяўлена Белье ў Вестэрстэдзе. Арыгінал знаходзіцца ў батанічным садзе Тромпенберг (Ратэрдам). Памеры гэтай расліны ў 1984 годзе: 4 м у шырыню і 80 см у вышыню[5].
- 'Gnom' — шчыльнагалінастая шырока кілепадобная форма, у 20-гадовым узросце дасягае вышыні 1,5 м. Штогадовы прырост 2-3 см. Парасткі тонкія, гнутыя. Хваінкі вельмі калючыя, накіраваныя наперад, 10-15 мм даўжынёй, злёгку загнутыя, зверху з 4-5 белымі вусцяйковымі лініямі, знізу бліскучыя, зялёныя, у разрэзе чатырохгранныя. Селекцыянаваная ў Едзела ў 1951[5]. Паводле іншай крыніцы, з’яўляецца не формай, а штучным гібрыдам Picea nigra × Picea omorica, створаным у Альдэнбургу селекцыянерам Едлахам (Германія). Вядома пад назвай Р. ×mariorika)[6].
- 'Karel'. Карлікавая паўсферычная форма. Маладыя хваінкі зялёныя, затым шэра-зялёныя. У пяцігадовым узросце 25×30 см[10], у дзесяцігадовым узросце меркаваная вышыня 50-60 см, шырыня 60—70 см.
- 'Minima' — карлікавая форма з вельмі кароткімі парасткамі, як у формы 'Nana'. Гэтая форма знойдзена ў гадавальніку Едзела, як «ведзьміна мятла»[5]. Паводле данах адабрана Едлахам у выніку селекцыі формы 'Nana'. У 10 гадоў вышыня 15-20 см, хваінка як у формы 'Nana', парасткі вельмі кароткія, крона круглявая[6].
- 'Nana' — шырока кеглепадобная, шчыльна галінастая, карлікавая форма вышынёй больш 3 м. Хваінкі няшчыльныя, радыяльныя, звонку блакітнага колеру. Атрымана ў 1930 годзе ў выніку мутацыі[5].
- 'Pendula Bruns' — павольнарослае дрэва вышынёй да 10 м, дыяметрам кроны 1-1,5 м. Выведзены ў Германіі ў 1930 годзе. Крона густая, з віслымі галінамі, больш вузкая, чым у елкі звычайнай. Кара чырванавата-шэрая, тонкалускавінкавая. Хвоя іголкападобная, цёмна-зялёная, з ніжняга боку з двума шырокімі светлымі палосамі. Гадавы прырост у вышыню — 10 см, у шырыню — 3 см. Святлалюбная расліна[6].
- 'Pendula'. Зборная назва. Пад гэтай назвай у гадавальніках знаходзяцца формы рознага выгляду: рост прамы, сукі віслыя, або абгінаюць ствол[5].
- 'Zuckerhut'. Канічная форма. Хваінкі злёгку павернутыя, ствараючы серабрыстае адценне.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. С. 262.
- ↑ Часта паказваецца год адкрыцця 1877, аднак гэта няправільна, што пацвярджаецца, напрыклад, Pinaceae Pinus omorika Pančić (англ.)(недаступная спасылка). The International Plant Names Index. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2021. Праверана 22 красавіка 2012..
- ↑ а б в г д Farjon, A. (1990). Pinaceae. Drawings and Descriptions of the Genera. Koeltz Scientific Books ISBN 3-87429-298-3
- ↑ а б в г д е ё ж з і Крюссман Г. Хвойные породы / Пер. с нем. — М.: Лесная промышленность, 1986. — С. 164—165. — 256 с. — 7 500 экз. — ISBN 3-489-60222-6.
- ↑ а б в г Елка на сайце Энциклопедия декоративных садовых растений (руск.)
- ↑ Picea omorika 'De Ruyter' . Związek Szkółkarzy Polskich. Праверана 26 верасня 2014.
- ↑ Picea omorika 'De Ruyter'(недаступная спасылка). Библиотека хвойных растений. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 верасня 2014.
- ↑ Picea omorika 'De Ruyter' . jardinjasmin.com. Праверана 26 верасня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ Picea omorika 'Karel' Архівавана 4 сакавіка 2016. на сайце Библиотека хвойных растений
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Farjon, A. (1990). Pinaceae. Drawings and Descriptions of the Genera. Koeltz Scientific Books ISBN 3-87429-298-3
- Rushforth, K. (1987). Conifers. Helm ISBN 0-7470-2801-X
- Rushforth, K. (1999). Trees of Britain and Europe. Collins ISBN 0-00-220013-9