Ведзьміны мётлы
Jump to navigation
Jump to search

Ведзьміна мятла на хвоі звычайнай

Ведзьміна мятла на лістоўніцы еўрапейскай
Ведзьміна мятла на бярозе
Ведзьміна мятла на елцы звычайныя
Ведзьміна мятла, Віхрова мятла[1] — хвароба раслін, якія выклікаюцца грыбамі, вірусамі, насякомымі, кляшчамі, рэдка бактэрыямі. Утвараюцца часцей на дрэвах у выглядзе шчыльных пучкоў («мяцёлак») тонкіх укарочаных галінак з дробным недаразвітым лісцем. Узбуджальнік хваробы пранікае ў расліну праз механічныя пашкоджанні, роставыя пупышкі і стымулюе анамальныя роставыя працэсы: абуджэнне спячых і інтэнсіўнае развіццё прыдатачных пупышак. Меры барацьбы: абразанне і спальванне заражаных галін, знішчэнне хворых раслін, апрацоўка фунгіцыдамі.
На Беларусі бываюць на вішні, сліве, бярозе, вольсе, грабе і інш. лісцевых дрэвах (узбуджальнікі — паразітныя грыбы з роду тафрына (Taphrina)), на хвоі і елцы (узбуджальнікі — найчасцей іржаўныя грыбы).
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ведзьміны мётлы
- Ведзьміны мётлы — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі