Жан Жэрсон
Жан Жэрсон | |
---|---|
фр.: Jean de Gerson | |
Род дзейнасці | багаслоў, пісьменнік, філосаф, канцлер, паэт |
Дата нараджэння | 13 снежня 1363, 14 снежня 1363[1] ці 1369[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1429[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Жэрсон (фр.: Jean Gerson; 14 снежня 1363, Жэрсон, Шампань — 12 ліпеня 1429, Ліён) — французскі тэолаг XIV ст., доктар тэалогіі (з 1392), канцлер Парыжскага ўніверсітэта (з 1395), рэфарматар сістэмы адукацыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, вучыўся ў Наварскім калежы, стаў ліцэнцыятам мастацтваў; затым вучыўся на тэалагічным факультэце і стаў бакалаўрам тэалогіі (з 1384) і выкладчыкам тэалагічнага факультэта Парыжскага ўніверсітэта. У 1391 годзе Жэрсон упершыню выступіў з прамовай перад каралём Францыі Карлам VI і з гэтага моманту стаў прапаведнікам і настаўнікам каралёў. Шанаваўся як бясспрэчны аўтарытэт і быў аблашчаны французскім дваром, але да канца не зразуметы. Ён быў духоўнікам герцага Бургундскага Філіпа Смелага, аднак адмовіўся стаць на бок бургіньёнаў і апраўдаць грамадзянскую вайну, якая пачалася ў Францыі.
Пасля 1407 года асудзіў забойства Жанам Бясстрашным герцага Арлеанскага і вымушаны быў з’ехаць з Парыжа, які знаходзіўся ў руках герцага Бургундскага, у Вену. Забойства апошняга ў 1419 годзе дало Жэрсону магчымасць вярнуцца на радзіму, і ён пераязджае ў Ліён, дзе яго брат быў пробашчам кляштара цэлестынцаў. Апошнія 10 гадоў жыцця Жэрсон аддаў выхаванню маленькіх дзяцей пры гэтым манастыры.
Думкі Жэрсона пра лёс культуры, пра выхаванне, асвету, пра вучонасць, пра ролю і значэнне выкладчыка ўвайшлі ў залаты фонд заходняй цывілізацыі.
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Jean Charlier de Gerson // http://id.bnportugal.gov.pt/aut/catbnp/32485