Жэлю Жэлеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэлю Жэлеў
балг.: Желю Желев
прэзідэнт Балгарыі[d]
1 жніўня 1990 — 22 студзеня 1997
Пераемнік Пётр Стаянаў

Нараджэнне 3 сакавіка 1935(1935-03-03)[1][2][…]
Смерць 30 студзеня 2015(2015-01-30)[3][4][…] (79 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні балг.: Желю Митев Желев
Жонка Maria Zheleva[d]
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Дзейнасць палітык, філосаф, пісьменнік-дакументаліст
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн «Стара планіна» Order 8-September Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Grand Collar of the Order of Liberty
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэлю Міцеў Жэлеў (3 сакавіка 1935, Весялінава, Балгарыя — 30 студзеня 2015) — балгарскі філосаф і палітык, першы абраны дэмакратычным шляхам Прэзідэнт Рэспублікі Балгарыі.

Прэзідэнт Балгарыі з 1990 па 1997 гады (займаў пасаду два тэрміны: 1990—1992, 1992—1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жэлю Жэлеў нарадзіўся 3 сакавіка 1935 года ў сяле Весялінава, Шуменская вобласць. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Другой мужчынскай гімназіі ў Шумен, у 1958 годзе скончыў Сафійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «філасофія».

Пачаў працоўную дзейнасць сакратаром камітэта ДКМС ў родным сяле, дзе ў 1960 годзе быў прыняты ў БКП.

У 1961—1964 гадах вучыўся ў аспірантуры філасофскага факультэта на кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Ахрыдскага. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1988 годзе — доктарскую дысертацыі.

У 1975 годзе паступіў на працу ў Інстытут культуры. У 1977—1982 гадах загадчык секцыяй культуры і асобы ў Інстытуце.

У 1967 годзе скончыў працу над кнігай «Фашызм», якая будзе выдадзена толькі 15 гадоў пазней (у 1982 годзе) выдавецтвам «Народная младеж» накладам 10 тысяч асобнікаў. Праз тры тыдні кніга будзе забароненая і канфіскавана з кніжных магазінаў з-за відавочнага падабенства паміж фашысцкай дыктатурай і сацыялістычным ладам. Аднак 6 тысяч асобнікаў будзе ўсё ж прададзена.

Доктар філасофскіх навук (працы ў галіне анталогіі).

Зноскі

  1. Zheliu Zhelev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Schelju Schelew // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://www.bloomberg.com/news/articles/2015-01-30/zhelev-bulgaria-s-first-post-communist-president-dies-at-79
  4. (unspecified title) Праверана 30 студзеня 2015.