Залессе (Брагінскі раён)
Вёска
Залессе
|
Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (204 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 50 км на поўдзень ад Брагіна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 163 км ад Гомеля.
Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Водная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходзе меліярацыйны канал.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з 4 кароткіх просталінейных вуліц блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў XIX стагоддзі. Найболей інтэнсіўна вёска будавалася ў 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 110 двароў і забілі 2 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 112 мясцовых жыхароў, у памяць пра загінулых у цэнтры вёскі збудаваны абеліск. Была цэнтрам саўгаса «Пасудава». Месцаваліся васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы.
Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1940 год — 130 двароў, 580 жыхароў.
- 1986 год — жыхары (204 сем'і) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0