З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заразі́ха эльзаская[3][4] (Orobanche alsatica) — паразітная расліна з роду Заразіха (Orobanche) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Аднагадовая[5] травяністая расліна. Вышыня 20—40 см. Лісце чаргаванае[5]. Кветкі жаўтаватыя або буравата-жоўтыя, часта з ліловым адценнем на адгіне.
Крона і сцябло афарбаваныя аднолькава.
Расце ў Паўночнай Афрыцы (Марока), Паўднёвай Еўропе і Цэнтральнай Азіі, а таксама ў раёнах з умераным кліматам. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца на поўдні.
Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Паразіт дзікай пятрушкі (Peucedanum) і гладышу (Laserpitium).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Заразіха эльзаская ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 537.
- ↑ а б Заразиха эльзасская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Заразиха эльзасская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)