Збан
Выгляд
Збан — гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбай-літком і вушкам-ручкай.
Від гарлача. З’яўляецца ганчарным вырабам. Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і іншага пітва. Вырабляецца чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца лінейна-хвалістымі ўзорамі, глянцавым арнаментам у елачку, геаметрычнай і расліннай падпаліўнай ангобнай размалёўкай. Для выкарыстання ў якасці даёнкі вырабляецца аб’ёмам да 3-6 літраў з шырокім вусцем[1]. Іншыя назвы: глечык, жбан, кушын і ру́чнік[2].
-
Марка Беларусі з выявай збана справа (1992 г.)
-
Збаны з размалёўкай (Беларуская марка 1992 г.)
-
Збан на паштовай марцы Беларусі (1992 г.)
Зноскі
- ↑ Збан // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 27. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ Сяргей Мілючэнкаў. Збан // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / гал.рэд. Іван Шамякін. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 209. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Збан на Вікісховішчы |