Зігаміцэты
Зігаміцэты | ||||||||||||
Мукор на хлебе | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Парадкі | ||||||||||||
|
Зігаміцэ́ты (Zygomycetes) — клас ніжэйшых грыбоў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Міцэлій добра развіты, шмат'ядзерны, няклетачны, у спелым стане падзелены на клеткі. У клетачных абалонках ёсць хіцін, хітазан, часам глюкан. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак) з утварэннем зігаспораў (адсюль назва). Зігота ўтварае спарангій з рознымі па палавым знаку спорамі ў адрозненне ад бясполага спарангія. Бясполае размнажэнне нерухомымі спарангіяспорамі або канідыямі. Органы бясполага размнажэння марфалагічна разнастайныя (сістэматычная прыкмета).
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі каля 20 відаў з парадкаў мукаральных (Mucorales) і энтамафтаральных (Entomophthorales).
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сапратрофы, ёсць паразіты. Пасяляюцца ў глебе, на агародніне, псуюць харчовыя прадукты, выклікаюць мукарамікозы жывёл і чалавека, гніенне сельскагаспадарчай прадукцыі. Некаторыя віды з родаў мукор (Mucor), фікаміцэс (Phycomyces) і інш. выкарыстоўваюцца ў мікрабіялагічнай і харчовай прамысловасці, віды энтамафтаральных — для біялагічнай барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зігаміцэ́ты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 64. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).