Перайсці да зместу

Кадэцкі корпус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кадэцкі корпус — сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова. У Рэчы Паспалітай прызначаліся для падрыхтоўкі дзяцей шляхты (часам мяшчан) да ваеннай службы. Рэфармаванне ўзброеных сіл Рэчы Паспалітай было выклікана палітычнай неабходнасцю, і прывяло да стварэння спецыяльных устаноў для падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў. Першым у ВКЛ стаў заснаваны ў 1747 г. Нясвіжскі кадэцкі корпус. Кадэцкі корпус заснаваў таксама ў г. Бяла (пазней пераведзены ў Слуцк) Г. Ф. Радзівіл для падрыхтоўкі афіцэраў у сваё надворнае войска. У 1765 г. адчынена ўрадавая Рыцарская школа ў Варшаве. Але гэтыя навучальныя ўстановы не здолелі арганізацыйна аформіцца з прычыны палітычнага крызісу ў Рэчы Паспалітай і яе падзелу.

Заходняя Еўропа

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню кадэцкія карпусы, як сярэднія ваенна-навучальныя ўстановы закрытага тыпу, з'явіліся ў 1653 г. у Прусіі. У XVIIXVIII стст. кадэцкія карпусы таксама былі створаны ў Даніі і Францыі[1].

У 1830-1840-я гады расійскі ўрад перагледзеў свае падыходы да дваранскай службы ўвогуле і да арганізацыі ваенна-навучальных устаноў. Пытанне аб паляпшэнні падрыхтоўкі афіцэраў было вырашана зыходзячы з вопыту еўрапейскіх краін. Пасол Расійскай імперыі ў Прусіі, паплечнік Пятра I граф П. І. Ягужынскі спецыяльна вывучаў арганізацыю ваеннай адукацыі на Захадзе і склаў праект стварэння кадэцкага корпуса.

З 1857 г. працаваў Брэсцкі кадэцкі корпус.

  • Кадэцкі корпус // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; Навук. кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Т. 2: К — Я. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 9.

Зноскі

  1. Медем, Н. В. Описание военно-учебных заведений Пруссии / Сост. б-н Н. В. Медем. — СПб.: Тип. К. Крайя, 1851. — [2], II, 106 с.