З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бажымоўскі.
Казімір Бажымоўскі (1682, мястэчка Койданава — 1750) — дзеяч кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Бажымоўскіх герба «Бяліна». Нарадзіўся ў сям’і Яна.
У 1702—1711 вучыўся ў Берліне, Караляўцы і Марбургу (1707). Кансеньёр падляшскі ў 1721, сеньёр падляшскі ў 1731, новагародскі ў 1746, беларускі. Большую частку жыцця правёў у Заблудаве, дзе быў прапаведнікам.
Зноскі
Казімір Бажымоўскі — продкі |
---|
|