Казімір Пуласкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Пуласкі
польск.: Kazimierz Pułaski
Слепаўрон
Слепаўрон
Дата нараджэння не раней за 4 сакавіка 1745 і не пазней за 6 сакавіка 1745
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1779(1779-10-11)[1] (34 гады)
Месца смерці
Бацька Юзаф Пулаўскі[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Кантынентальная армія
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір Пуласкі (6 сакавіка 1745, г. Варшава — 11 кастрычніка 1779, г. Савана, штат Джорджыя, ЗША) — удзельнік барацьбы за свабоду двух народаў — польскага і амерыканскага, адзін з кіраўнікоў і маршалак Барскай канфедэрацыі, генерал кантынентальнай арміі ў час вайны за незалежнасць ЗША, «бацька амерыканскай кавалерыі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ваяваў ва Украіне, у чэрвені 1769 года рушыў з войскам да Брэста і Кобрына. У Ламзах падначаліў сабе полк Ю. Беляка, у Сухой Волі — полк А. М. Карыцкага, пасля некаторыя іншыя часці войска ВКЛ. 6 ліпеня 1769 года ў 10-гадзіннай бітве перамог расійскія войскі пад в. Кукалкі каля Ваўкавыска. У Слоніме папоўніў сваю армію рыштункам і гарматамі. 12 лпеня 1769 года адбіў атаку на горад расійскіх войск, якія панеслі вялікія страты, але быў вымушаны пакінуць Слонім. Адмовіўся ад марша на Нясвіж і з мястэчка Мыш з баямі рушыў на Гродна. У гэты час яго войска вырасла да 4000 чалавек. Правёў баі з расійскімі атрадамі пад Моўчаддзю (16 ліпеня) і Дварцом. Пад Гродна перадаў камандаванне Ю. Сапегу і выехаў у Польшчу. Перамогі на тэрыторыі Беларусі зрабілі Казіміра найбольш аўтарытэтным дзеячам Барскай канфедэрацыі. У верасні 1769 года арганізаваў новы паход на тэрыторыю Беларусі з Украіны. Каля Кобрына быў атакаваны 4 калонамі расійскіх войск і адышоў за Буг. У баях пад Арэхавам (13 верасня) і Уладавай (15 верасня) разбіты. У верасні 1770 года яго войскі авалодалі ўмацаваным кляштарам у Чанстахове. У сувязі з замахам на Станіслава Аўгуста Панятоўскага канфедэраты рушылі ў кастрычніку 1771 года да Варшавы, але разбіты пад Скарышэвам. У маі 1772 года Казімір пакінуў Чанстахову і эміграваў у Саксонію, потым Францыю, Турцыю, вясной 1777 года пераехаў у ЗША. У званні генерала кавалерыі арганізаваў там легіён з некалькіх соцень коннікаў. У сакавіку 1779 года атрымаў перамогу над англійскім войскам пад Чарлстанам. Загінуў 11 кастрычніка 1779 года у час аблогі Саванны.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Як нацыянальнаму герою ЗША яму пастаўлены помнікі ў Вашынгтоне, Саванне, Вест-Пойнце[2].

Зноскі