Кукалкі (Ваўкавыскі раён)
Выгляд
Вёска
Кукалкі
|
Ку́калкі[1] (трансліт.: Kukalki, руск.: Куколки) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.
Да 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Шылавіцкага сельсавета[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, у аснове назваў вёсак Куклі, Куклічы, Кукалеўка, Кукляны ляжыць назва расліны куколь[3].
На думку М. Бірылы, прозвішчы Кукаль, Кукалеў, Кукалеўскі паходзяць ад слова куколь — рэлігійнае верхняе адзенне[4].
Было старое прозвішча Кукаловіч з-пад Ашмянаў[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала ордэну брыгітак з Гродна. У 1836 г. духоўная вёска, 43 двары, 391 жыхар. У 1914 г. 102 двары, 629 жыхароў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- На 01.01.2004 г. 72 двары, 144 жыхары.
- На 01.01.2007 г. 126 жыхароў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць крама.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26.09.2006 N 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 188.
- ↑ М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 227-228.
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9C5-D?i=716&cat=1465141
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. C. 1107.
- ↑ https://uzvardi.lv/surname/810113
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх