Камбіз I
Камбіз I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кір I | ||||||
Пераемнік | Кір II Вялікі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 600 да н.э. | ||||||
Смерць |
559 да н.э. |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ахеменіды | ||||||
Бацька | Кір I | ||||||
Жонка | Мандана Медыйская[d] | ||||||
Дзеці | Кір II Вялікі |
Камбіз I (стар.-перс.: Kambūjiya, грэч. Καμβύσης; каля 600 да н.э — 559 да н.э. ці 551 да н.э.) — персідскі цар Аршану ад каля 580 да н.э. Належыў да дынастыі Ахеменідаў, быў сынам Кіра І.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Герадотам, быў чалавекам «слаўнага роду і ціхага нораву». Кіраваў у залежнасці ад мідыйскага караля Астыяга. Той, мяркуючы, што Камбіз І не будзе прэтэндаваць на прастол Мідыі, даў дазвол на шлюб Камбіза са сваёй дачкой Манданай. Дзіцё ад гэтага шлюбу — Кір II — у выніку змог прэтэндаваць на пасады Мідыі і Лідыі (маці Манданы была дачкой Аліята II Лідыйскага). Сёння лічыцца, што дадзеныя кроўныя сувязі маглі быць пазнейшай выдумкай, хоць іхная магчымасць цалкам не адмаўляецца. Мікалай Дамаскі памылкова сцвярджаў, што сапраўдным імем Камбіза было Атрадат і што ён загінуў у 551 да н.э. у бітве з Мідыяй на Персідскай мяжы.