Пасаргады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэльеф у Пасаргадах

Пасаргады (перс.: پاسارگاد, «Сады Фарса») — старажытны персідскі горад, першая сталіца імперыі Ахеменідаў. Размешчаны на тэрыторыі сучаснай правінцыі (астана) Фарс у Іране, на адлегласці 87 км на паўночны ўсход ад Персепаля, у 130 км ад Шыраза.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кір Вялікі пачаў у 546 да н.э. будаўніцтва сваёй сталіцы, аднак ён памёр, калі будаўніцтва яшчэ не завяршылася. Горад стаў сталіцай. Пазней Дарый I пабудаваў Персепаль і перанёс сталіцу туды.

У археалагічную зону ўваходзіць маўзалей Кіра, крэпасць Тол-э-тахт на ўзгорку, руіны двух царскіх палацаў і сады ў жанры чахар багх — чатырохузроўневыя сады. Усяго археалагічная зона пакрывае плошчу 1.6 кв. км.

Планіроўка горада рабілася так, каб ён мог вытрымаць землетрасенні вялікай сілы.

Маўзалей Кіра[правіць | правіць зыходнік]

Маўзалей Кіра

Да пахавальнай камеры вядуць шэсць шырокіх ступеняў, памеры камеры 3.17 х 2.11 х 2.11 м. У 330 г. да н.э. грабніцу наведаў Аляксандр Македонскі. Падчас знаходжання цара ў Індыйскім паходзе грабніца была разрабавана; пасля вяртання Аляксандр загадаў пакараць смерцю рабаўнікоў.

Калі мясцовасць занялі арабы, сярод іх распаўсюдзілася павер'е, што грабніца належыць маці прарока Сулеймана (цара Саламона). З імем Саламона легенда звязала і іншыя збудаванні Пасаргадаў.

Нароўні з пірамідай Джосера, маўзалей Кіра паслужыў архітэктурным правобразам шчусеўскага маўзалея Леніна на Чырвонай плошчы.

Каля гэтай грабніцы высечаны кароткі і сціплы клінапісны персідска-элама-вавілонскі тэкст — «Я — Куруш, цар, Ахеменід», а таксама намалявана крылатая істота ў эламскім царскім адзенні і з галаўным уборам егіпецкіх багоў, якая ахоўвае колішні пасагардскі палац. Прыналежнасць гэтай грабніцы Кіру наўрад ці можа падвяргацца сумневам хоць бы з-за поўнай адпаведнасці збудавання з апісаннем, напрыклад, у Арыставула, якому Аляксандр даручыў клапаціцца пра яго захаванасць.

Тым не менш, некаторымі даследчыкамі атрыбуцыя гэтага збудавання як маўзалея Кіра лічыцца дакументальна не даказанай. Паводле найбольш распаўсюджанай з альтэрнатыўных версій гэты будынак мог служыць зараастрыйскім свяцілішчам агню. Таксама існуе версія, што Кір пахаваны пад так званым «Кубам Заратустры» у некропалі Накшэ-Рустам.

Сівандская плаціна[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва плаціны пачалося 19 красавіка 2007. Археолагі і гісторыкі пратэстуюць супраць будаўніцтва, старажытныя сталіцы могуць быць затоплены ці моцна пашкоджаны з-за рэзкага павышэння вільготнасці глеб.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1106
рус.англ.фр.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]