Кампанія Гудзонава заліва
Кампанія Гудзонава заліва | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 2 мая 1670 |
Заснавальнікі | Pierre-Esprit Radisson[d] і Médard des Groseilliers[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Таронта, Антарыа, Канада |
Адрас | |
Галіна | рознічны гандаль, retail sale in non-specialised stores[d][1] і гандаль[2] |
Колькасць супрацоўнікаў | 70 000 |
Даччыныя кампаніі | Hudson's Bay[d], Puget Sound Agricultural Company[d] і Simpsons[d] |
Сайт | hbc.com |
Кампанія Гудзонава заліва (англ.: Hudson's Bay Company, HBC) — самая старая гандлёвая карпарацыя ў Паўночнай Амерыцы і адна з самых старых у свеце. Заснавана ў 1670 годзе. Яе штаб-кватэра размешчана ў канадскім горадзе Таронта.
На працягу некалькіх стагоддзяў кантралявала рынак пушніны ў англійскай частцы Паўночнай Амерыкі. Прадпрымала самастойныя даследаванні і з’яўлялася фактычным урадам у шматлікіх рэгіёнах да буйнамаштабнага засялення. Гандлёвыя прадстаўнікі і лоўчыя кампаніі наладжвалі адносіны з мясцовымі жыхарамі, а сетка факторый кампаніі паслужыла каркасам для фармавання дзяржаўнай структуры шматлікіх абласцей заходняй Канады і ЗША. Падчас дзейнасці кампаніі пад яе кантролем апынуўся шырокі тэрытарыяльны комплекс паўночнаамерыканскіх земляў, вядомы як Зямля Руперта.
Пасля ўтварэння ў 1867 годзе дамініёна Канада ўрад новаўтворанай дзяржавы на чале з Джонам Мак-Дональдам пачаў перамовы з Кампаніяй Гудзонава заліва пра выкуп яе заходніх земляў. У 1869 годзе, пасля доўгіх і складаных перамоў, была распрацавана працэдура перадачы дамініёну заходніх тэрыторый. Кампанія Гудзонава заліва саступіла Канадзе манаполію на гандаль на Паўночна-Заходніх тэрыторыях і права на Зямлю Прынца Руперта (басейн Гудзонава заліва) за 300 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Аднак кампанія захавала за сабой больш за 45 тыс. акраў (18 000 га) зямлі на Захадзе.
З заняпадам гандлю пушнінай кампанія перайшла да гандлю таварамі, неабходнымі пасяленцам на захадзе Канады. Сёння кампанія вядомая сваёй сеткай універмагаў The Bay у Канадзе.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Hudson’s Bay Company (англ.). — Афіцыйны сайт кампаніі. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2011.