Камянецкія ліпы
Выгляд
Камянецкія ліпы | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Каменец, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1972 |
Камянецкія ліпы — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў г. п. Каменец Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. 17 дрэў ліпы раскідзістай. Вышыня 18—20 м, дыяметр 0,42—0,48 м (1983). Адзінае вядомае у Беларусі месцазнаходжанне каштоўных дэкаратыўных i меданосных дрэў гэтага віду. Ахоўны статус нададзены ў 1972 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камянецкія ліпы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.