Капліца Святога Аляксея
Выгляд
Праваслаўная капліца | |
Капліца Святога Аляксея | |
---|---|
51°40′51″ пн. ш. 23°57′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Олтуш |
Канфесія | Праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Будаўніцтва | 1872 |
Стан | добры |
Капліца Святога Аляксея — цагляная праваслаўная капліца на могілках у аграгарадку Олтуш Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, пабудаваная ў 1872 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і выходзячым на фасад трохвугольнымі франтонамі. Уваход вырашаны ніжэйшым прытворам пад двухсхільным пакрыццём, з арачным парталам прамавугольнага праёма. Фасады графічна расчлянёны шэра-блакітнай тынкоўкай і арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі філёнгавымі лапаткамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4